26 красавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы дзіўны тэракт (Відэа)

45

КДБ заявіў аб зрыве чарговага тэракту.

Беларусь з выспы стабільнасці ператварылася ў краіну, дзе тэрарыстычныя акты не толькі прадухіляюцца, але і здзяйсняюцца. Паводле спецслужб, чалавек з бомбай у 5 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце і ў масцы быў затрыманы пры спробе нападу на работнікаў ўнутраных спраў. Пра матывы і канкрэтнае месца спробы тэракту не паведамляецца. У КДБ заявілі толькі, што затрыманы быў звязаны з арганізацыяй, якая нелегальна перасылала грамадзянащ Афганістана ў Еўропу, нагадвае «Белсат».

Па словах журналіста Анджэя Пачобута, які сам паспрабаваў на сабе метады працы беларускіх спецслужб, сітуацыя, калі выхадцы з Афганістана арганізоўваюць тэракт у Беларусі, у прыватнасці, у Жлобіне, выглядае як мінімум дзіўна.

«Наколькі разумею - грамадзянін Беларусі апрануў маску з надпісам на арабскай мове і спрабаваў падарваць мясцовае РАУС... Даволі дзіўная сітуацыя. Тут магчымы банальны крымінальны тэракт, як нядаўна было ва Украіне. Але насцярожвае той факт, што ў апошні час Беларусь перастала быць аазісам спакою. КДБ часта заводзіць справы аб тэрарызме - і менавіта ў паўднёвай частцы краіны», - кажа Пачобут.

Раней афіцыйны Менск неаднаразова пагражаў Бруселю тым, што аслабіць кантроль на сваіх межах за нелегальнай эміграцыяй. Назіраецца паралель - тэрарыст ў Жлобіне звязаны з арганізацыяй, якая перапраўляла афганцаў ў Еўропу. «Выбух» ў гомельскай краме таксама разглядаўся як разборкі падобных груповак.

«Справа ў тым, што з самага пачатку ўлады Беларусі палітызавалі пытанне тэрарызму. Пачынаючы са знакамітай прэс-канферэнцыі кіраўніка КДБ у 2006 годзе, калі ён казаў, што апазіцыя хоча пацуком атруціць Менск. А пасля выбуху ў метро таксама было агучанае падазрэнне, што гэта можа быць апазіцыя. Таксама і тэракт 2008 года, калі многія апазіцыянеры былі затрыманыя», - нагадвае журналіст.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках