10 траўня 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі памятаюць пра Захаранку (Фота)

5

Актывісты «Маладога фронту» і «Еўрапейскай Беларусі» нагадалі жыхарам Гомеля аб выкрадзеным палітыку.

З нагоды гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі, у горадзе былі расклееныя ўлёткі з ягоным партрэтам і надпісам «Мы памятаем», паведамляе mfront.net.

«Пра гэты сумны дзень мы вырашылі нагадаць гамельчукам не толькі таму, што Юрый Захаранка быў шчырым палітыкам і сапраўдным вайскоўцам, але і таму, што ён наш зямляк. Не варта забывацца на такіх людзей, да таго ж да сённяшняга дня пытанне аб пакаранні вінаватых у ягоным знікненні не закрытае», - распавялі актывісты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках