27 красавiка 2024, Субота, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гаазе прайшла акцыя памяці Юрыя Захаранкі

3
У Гаазе прайшла акцыя памяці Юрыя Захаранкі

Споўнілася 13 гадоў са дня знікнення Юрыя Захаранкі.

Гэтая сумная дата была адзначаная акцыяй памяці ля амбасады Беларусі ў каралеўстве Нідэрланды, паведамляе прэс-служба грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».

Акцыя былі ініцыяваная беларусамі Галандыі і была ўзгодненая з муніцыпальнымі ўладамі. Яна прайшла з 14:00 да 15:00 па мясцовым часе. Яе ўдзельнікі трымалі плакат з фотаздымкамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зміцера Завадскага. У акцыі прынялі ўдзел Вольга Захаранка (жонка), Алена Захаранка (дачка) і Кірыла (ўнук Юрыя Захаранкі), а таксама дачка Анатоля Красоўскага Валерыя.

Экс-міністр унутраных спраў, генерал міліцыі Юрый Мікалаевіч Захаранка быў выкрадзены ўвечары 7 мая 1999 года непадалёк ад уласнай кватэры.

Расследаванне знікнення, якое вялося дзяржаўнымі следчымі органамі, не прынесла вынікаў. Сведкі выкрадання, знойдзеныя грамадскай камісіяй па пошуку зніклага генерала, сцвярджаюць, што Юрый Захаранка быў схоплены і гвалтоўна вывезены ў аўтамабілі групай асоб.

За некалькі гадоў да выкрадання Юрый Захаранка быў зняты з пасады Міністра Унутраных спраў. Звальненне паважанага ў асяродку калегаў афіцэра звязваюць з грамадзянскай пазіцыяй Захаранкі ў дачыненні да Лукашэнкі і ягонага бліжэйшага акружэння. Найбольш жа верагоднай прычынай выкрадання Юрыя Захаранкі стала дзейнасць генерала, накіраваная на стварэнне Саюза афіцэраў, непадкантрольнай уладзе арганізацыі, якая павінная была аб'яднаць у сваіх шэрагах вышэйшых чыноў міліцыі і Узброеных сіл.

Следчыя пракуратуры Петрушкевіч і Случак, якія займаліся справай Захаранкі, пасля выяўлення шэрагу фактаў былі вымушаныя шукаць прытулак за межамі Беларусі, і пасля апублікавалі сенсацыйныя матэрыялы, якія сведчаць аб існаванні ў рэспубліцы «эскадрону смерці» - пастаўленай над законам сілавой структуры, створанай кіруючым рэжымам для фізічнага ўстаранення іншадумцаў. Менавіта прадстаўнікоў «эскадрону смерці» Петрушкевіч і Случак лічаць датычнымі да выкрадання Юрыя Захаранкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках