16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не нагуляліся

83
Не нагуляліся

Лідар БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што ягоная партыя рыхтуецца да вылучэння кандыдатаў на «парламенцкія выбары».

«Мы за тое, каб выкарыстаць гэтыя выбары дзеля таго, каб атрымаць максімальную падтрымку ад людзей. Мы гэта ўжо абмяркоўвалі ў партыі: мы павінныя вылучаць нашых кандыдатаў, але абумоўлена. Гэта значыць, што ў байкоце мы абсалютна не бачым сэнсу. І мы цалкам рыхтуемся да вылучэння нашых кандыдатаў. Мы прагаворваем з самага пачатку і вызначаем ўмовы, пры забеспячэнні якіх мела б сэнс заставацца ў бюлетэнях да канца. У адваротным выпадку, мы будзем здымаць нашых кандыдатаў. Гэтыя ўмовы - вызваленне палітычных зняволеных і ўключэнне нашых прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій», - сказаў лідар БНФ у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«У тым рашэнні партыі, якое існуе на сённяшні момант, рашэнне аб зняцці мы будзем прымаць за тыдзень да выбараў. Сёння відавочна, што выбары пройдуць пад поўным кантролем з боку ўладаў. І гэта зачыць, што з вельмі вялікай доляй верагоднасці варта казаць пра тое, што нашыя кандыдаты будуць знятыя», - сказаў ён.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках