19 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Малчанаў патрабуе адмены прысуду

2
Палітвязень Малчанаў патрабуе адмены прысуду

9 ліпеня адвакат наведала Аляксандра Малчанава ў СІЗА Жодзіна.

Яна паведаміла што палітвязень будзе абскарджваць прысуд у парадку нагляду.

«Трохі прастуджаны, бледны, самаадчуванне нармальнае, трымаецца. Аляксандр прыняў рашэнне абскардзіць прысуд у парадку нагляду, паколькі 26 чэрвеня касацыйная інстанцыя Менскага абласнога суда адхіліла яго касацыйную скаргу, і прысуд уступіў у сілу. Аляксандр перадае ўсім, усім вялікае прывітанне і падзяку за падтрымку. Чакае этапавання», - перадае словы адваката ў «Фэйсбуку»Таццяна Кім, маці былога палітвязня Андрэя Кіма.

Нагадаем, яшчэ 5 ліпеня адвакат не змагла сустрэцца з палітвязьнем, таму што, як ёй патлумачыў начальнік СІЗА Жодзіна, не прыйшлі дакументы з абласнога суда.

Аляксандр Малчанаў 9 красавіка быў прысуджаны да аднаго з паловай году калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібы ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Пры гэтым Аляксандр Малчанаў сваёй віны ў крадзяжы не прызнаў. Палітвязень сказаў, што не разбіраў абсталявання, а толькі збіраў іржавыя металічныя прадметы на тэрыторыі цэха, які шмат гадоў не працуе.

Пасля таго як Малчанаў быў асуджаны па падзеях 19 снежня 2010 г, ён не мог нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку» і БАТЭ. Збор металалому быў адзіным спосабам яго заробку.

Аляксандр Малчанаў ў пачатку 2000-х быў актывістам руху «Зубр». Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 г. Быў затрыманы 6 студзеня 2011 г. у сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў абразе афіцыйнага сцяга, які ён сарваў з будынка КДБ.

2 сакавіка 2011 г.-га суддзя Фрунзенскага суду Менска Таццяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках