18 траўня 2024, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулак патрабуе прызнаць дзеянні МУС і Мінюста незаконнымі

2
Гулак патрабуе прызнаць дзеянні МУС і Мінюста незаконнымі

Суд перанёс разгляд скаргі Алега Гулака на 31 ліпеня, так як праваабаронца вырашыў удакладніць свой пазоў.

Ён папрасіў прызнаць дзеянні МУС і Мінюста незаконнымі. Суддзя дала адказчыкам час для азнаямлення з новым пазовам, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, сёння суд Цэнтральнага раёна Менска працягнуў разгляд скаргаў старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака і намесніка старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча на дзеянні Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў па ўнясенню іх у спісы невыязных з Беларусі.

Суд павінен быў адбыцца яшчэ 16 ліпеня, аднак на пасяджэнне не з'явіліся прадстаўнікі адказчыка - Міністэрства ўнутраных спраў. Таму суддзя Алена Сямак прыняла рашэнне аб пераносе судовага пасяджэння.

19 ліпеня дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнку, скарга якога таксама павінна была разглядацца ў судзе сёння, даставілі ў КДБ. Яго азнаёмілі з пастановай аб пастаноўцы на прафілактычны ўлік у КДБ. Гэта з'яўляецца падставай для часовага абмежавання выезду за межы краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках