19 траўня 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Каваленкі: Сяргей патрэбен сям'і і грамадству на волі

9
Жонка Каваленкі: Сяргей патрэбен сям'і і грамадству на волі

Палітвязень Сяргей Каваленка напісаў прашэнне аб памілаванні. Гэта пацвердзіла яго жонка Алена.

У прашэнні Сяргей толькі напісаў: «Прашу мяне памілаваць». І больш нічога. Паводле слоў Алены, ён гэта зрабіў, калі адчуў, што патрэбен сям'і і грамадству на волі, а не ў турме, перадае «Радыё Свабода».

Сяргей Каваленка паведаміў жонцы, што на яго аказваўся моцны ціск для таго, каб ён напісаў прашэнне аб памілаванні. Супрацоўнікі калоніі гарантавалі, што да 3 ліпеня ён будзе на волі, але слова свайго не стрымалі.

Супрацоўнікі калоніі націскалі на тое, што сын яго чакае на волі, нервуецца, а таксама шукалі любую нагоду, каб пакараць Каваленку. Усяго за апошні час яму было вынесена 6 пакаранняў, пасля якіх яго прызналі злосным парушальнікам рэжыму.

Нагадаем, Сяргей Каваленка адбывае 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбывання «хатняй хіміі», якую ён атрымаў пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках