18 траўня 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяслярка Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал алімпійскага турніру

13
Вяслярка Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал алімпійскага турніру

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні беларуска Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал Алімпіяды-2012.

Сёння ў сваім чвэрцьфінальным заездзе ўслаўленая беларуская вяслярка заняла 2-е месца, паказаўшы вынік 7 хв. 42,00 сек, паведамляе БелТА.

Для Кацярыны Карстэн, якой 2 чэрвеня споўнілася 40 гадоў, гэта ўжо 6-я па ліку Алімпіяда, прычым на ўсіх яна ўздымалася на п'едэстал пашаны. У Атланце-1996 і Сіднэі-2000 яна заваявала золата, у Афінах-2004 стала сярэбраным прызёрам, а ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008 была бронзавым прызёрам.

Паўфіналы спаборніцтваў адзіночніц пройдуць 2 жніўня, а фінал прызначаны на 4 жніўня.

У спаборніцтвах мужчынскіх чацвёрак распашных беларускі экіпаж Аляксандр Казубоўскі, Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Станіслаў Шчэрбачэня выйшаў у паўфінал. Беларусы выйгралі свой папярэдні заезд з вынікам 5 хв. 47,06 сек. Паўфінальныя заезды адбудуцца 2 жніўня, а фінал пройдзе 4 жніўня на алімпійскім вяслярным канале «Ітан Дорні».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках