17 чэрвеня 2026, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пяцёра беларусаў шпіталізаваныя пасля ДТЗ

Ва Украіне пяцёра беларусаў шпіталізаваныя пасля ДТЗ

Пяцёра грамадзян Беларусі пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні ва Украіне.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе МНС Украіны.

ДТЗ адбылося ў палове пятай раніцы 19 жніўня ў раёне Галаванаўска Кіраваградскай вобласці на аўтадарозе Ульянаўка-Нікалаеў.

У выніку сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў адзін з іх загарэўся. Пажар быў ліквідаваны на працягу паўгадзіны падраздзяленнем пажарна-выратавальнай службы раённага аддзялення МНС.

Пацярпелыя ў аварыі беларускія грамадзяне з траўмамі розных ступеняў цяжкасці былі шпіталізаваныя ў мясцовую бальніцу. На месцы падзеі працавала аператыўная група тэрытарыяльнага ўпраўлення МНС у Кіраваградскай вобласці.

Гэта не першае маштабнае ДТЗ з удзелам беларускіх грамадзян ва Украіне. Як паведамлялася, 21 ліпеня каля 23.40 у Каланчакскім раёне Херсонскай вобласці на 105-м км аўтадарогі Сімферопаль-Херсон аўтобус CETRA з Беларусі сутыкнуўся ў лабавую з мікрааўтобусам Ford Transit і перакуліўся. У аварыі пацярпелі 43 грамадзяніна Беларусі, якія вярталіся з адпачынку ў Крыму дадому. Ніхто не загінуў, 29 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя ў бальніцы. 11 жніўня бягучага года ў Нікалаеўскай вобласці 38-гадовы жыхар Менскай вобласці, кіроўца пасажырскага мікрааўтобуса Ford Transit, які рухаўся ў начны час па дарозе да мора, па невядомых прычынах выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трыма легкавымі аўтамабілямі пад кіраваннем жыхароў Украіны. З прычыны дарожна-транспартнага здарэння пацярпелі трое беларусаў, пяць грамадзян Расеі і пяцёра ўкраінцаў. Атрымалі траўмы розных ступеняў цяжкасці 13 чалавек, з іх 8 дзяцей ад трох да чатырнаццаці гадоў, якія былі шпіталізаваныя ў бальніцы Нікалаева. Па факце здарэння праваахоўнымі органамі Украіны праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках