28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт Бундэстага: Хопіць заахвочваць дыктатара

7
Віцэ-прэзідэнт Бундэстага: Хопіць заахвочваць дыктатара

Катрын Герынг-Экард выступіла супраць правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Катрын Герынг-Экард звярнулася да Міжнароднай федэрацыі хакея з заклікам улічыць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне. У сваёй заяве, апублікаванай на сайце minsk2014.no (пераклад - charter97.org), яна звярнула ўвагу на арышты беларускіх апазіцыянераў і паказальныя працэсы над імі.

«Гледзячы на Беларусь, мы, на жаль, павінны ўлічыць, што сітуацыя там становіцца горш. Рэжым Лукашэнкі сістэматычна ілжывымі шляхамі спрабуе здушыць імкненні да дэмакратыі і выканання праў чалавека. Многіх, напрыклад кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі праў чалавека Алеся Бяляцкага, затрымліваюць на падставе сумніўных абвінавачванняў. Потым іх асуджаюць на паказальных працэсах, якія праходзяць з парушэннем вяршэнства закона.

З улікам невыноснай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, і рэпрэсій супраць апазіцыі, я лічу абсалютна недапушчальным заахвочванне дзеянняў Лукашэнкі любымі шляхамі. Апошняму дыктатару Еўропы нельга прадастаўляць магчымасць трыумфу да таго часу, пакуль не будуць прыкладзены сур'ёзныя намаганні для змены сітуацыі.

Міжнароднай федэрацыі хакея варта адмяніць правядзенне чэмпіянату свету 2014 года ў Беларусі. Гэта не проста гульня. Мы ўспрымаем гэта сур'ёзна», - заявіла віцэ-прэзідэнт Бундэстага.

Як паведамляў сайт charter97.org, у мінулым годзе Катрын Герынг-Экард стала апекуном палітвязня Алеся Бяляцкага ў межах кампаніі, ініцыяванай праваабарончай арганізацыяй «Libereco - Партнёрства ў імя праў чалавека».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках