12 траўня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар ЗША: Нельга заахвочваць рэпрэсіі дыктатара

26
Сенатар ЗША: Нельга заахвочваць рэпрэсіі дыктатара

Амерыканскі сенатар Марк Кірк заклікаў адмяніць правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

«Міжнароднай федэрацыі хакея варта прыпыніць рэалізацыю планаў па правядзенню ў 2014 годзе чэмпіянату свету ў Беларусі. Жорсткія рэпрэсіі Аляксандра Лукашэнкі супраць свабоды выказвання меркаванняў і сходаў не павінны заахвочвацца такім чынам. Міжнародная супольнасць павінна стаяць з народам Беларусі, а не з дыктатарам, які пазбаўляе людзей асноўных праў», - прыводзіць словы сенатара сайт www.minsk2014.no (пераклад - charter97.org).

Нагадаем, правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі запланавана ў Беларусі ў 2014 годзе. З-за парушэнняў праў чалавека ў краіне, дэмакратычныя актывісты просяць краін-удзельніц перанесці чэмпіянат у іншую краіну.

На працягу апошніх месяцаў супраць правядзення хакейнага турніру ў Беларусі выступілі дэпутаты парламентаў многіх краін Еўропы. Рэзалюцыю з патрабаваннем перанесці турнір у іншую краіну прыняў таксама Еўрапарламент. З такой жа ініцыятывай выказваўся Кангрэс ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Як паведамляў сайт charter97.org, у рамках праекта «Libereco - Partnership for Human Rights» Марк Кірк узяў шэфства над палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам, які знаходзіцца ў Гродзенскай турме.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках