5 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладыя лібералы Еўропы: Сорамна гуляць з дыктатарам

1
Маладыя лібералы Еўропы: Сорамна гуляць з дыктатарам

Еўрапейскія маладыя лібералы заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея не праводзіць Чэмпіянат свету 2014 года ў Менску.

Беларусь з яе поўнай пагардай да праў чалавека не можа быць месцам правядзення турніру, гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце minsk2014.no (пераклад - charter97.org).

«Аляксандр Лукашэнка жорсткімі і рэпрэсіўнымі метадамі стварыў рэжым апошняй дыктатуры ў Еўропе. Правядзенне чэмпіянату свету будзе разглядацца як яго заахвочванне. Сорамна, што ў 21 стагоддзі на нашым парозе існуе падобная дыктатура. Мы асцерагаемся, што турнір прывядзе да паслаблення міжнароднага ціску, мэта якога - вызваленне палітвязняў і вяртанне беларусам іх праў.

Стаўленне дыктатара да сваіх апанентаў, многія з якіх аднаго ўзросту з намі, ганебна. Мы заклікаем да Вашай салідарнасці і да пераносу Чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі.

Апошняга дыктатара Еўропы трэба караць, а не заахвочваць», - гаворыцца ў звароце маладых палітыкаў да Міжнароднай федэрацыі хакея.

Маладыя лібералы - гэта моладзевае крыло партыі Еўрапейскіх ліберал-дэмакратаў, якое аб'ядноўвае ліберальныя моладзевыя і студэнцкія арганізацыі з усёй Еўропы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках