12 траўня 2024, Нядзеля, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэа Мекачы: Шкадую, што не магу сустрэцца з палітвязнямі

10
Матэа Мекачы: Шкадую, што не магу сустрэцца з палітвязнямі

У грамадзян павінна быць магчымасць свабодна выбіраць сваіх прадстаўнікоў, не баючыся апынуцца ў турме за крытыку ў адрас улад.

Аб гэтым заявіў каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ Матэа Мекачы.

Ён паведаміў, што ў ходзе іх сумеснага з прэзідэнтам ПА АБСЕ Рыкарда Мільёры візіту ў Менск (з 9 па 12 верасня) адбыўся шэраг сустрэч. 10 верасня яны сустрэліся з кіраўніцтвам беларускага "парламента", кіраўніком ЦВК і новым міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. На 11 верасня запланаваны сустрэчы з лідэрамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і беларускіх СМІ. «Мы шкадуем, што ў нас няма магчымасці сустрэцца з тымі з іх, хто знаходзіцца ў турме, але яны намі не забыты», - падкрэсліў Мекачы.

Каардынатар місіі нагадаў, што ПА АБСЕ неаднаразова заклікала ўлады Беларусі вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, перадае БелаПАН.

Мекачы станоўча ацаніў той факт, што Беларусь усё ж вырашыла ўзаемадзейнічаць з АБСЕ і запрасіла назіральнікаў арганізацыі на "парламенцкія выбары".

«Сутнасць мандата АБСЕ па назіранні за выбарамі заключаецца ў праверцы таго, ці паважаліся грамадзянскія і палітычныя правы грамадзян, і гэта адна з нашых мэтаў і ў Беларусі. Мы хочам пераканацца, што дэмакратычныя памкненні беларускіх грамадзян могуць быць выяўленыя і, у рэшце рэшт, дасягнуты», - сказаў Мекачы.

Паводле яго слоў, пакуль яшчэ занадта рана рабіць якія-небудзь высновы аб ходзе выбарчага працэсу, але назіральнікі АБСЕ ўжо бачаць, што «ёсць некаторыя старыя праблемы ў працэсе рэгістрацыі кандыдатаў». Гэтыя праблемы, як і зняцце з тэлеэфіру перадвыбарных ролікаў тых кандыдатаў, якія заклікалі да байкоту "выбараў", знойдуць адлюстраванне ў выніковай справаздачы місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, адзначыў каардынатар.

«Мы заклікаем Беларусь, як і ўсе іншыя краіны, паважаць свабоду СМІ, дазволіць людзям гаварыць свабодна і паўнавартасна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Частка дэмакратычнага працэсу прадугледжвае, што грамадзяне вольна могуць выбіраць, ці ўдзельнічаюць яны ў гэтым працэсе, - заявіў Мекачы. - У лепшым выпадку выбарчыя органы, дзяржаўныя чыноўнікі, палітычныя партыі, СМІ і грамадзянская супольнасць дапамагаюць стварыць яркую атмасферу, якая ўключае ў сябе, у тым ліку, і свабоду перамяшчэнняў, свабоду слова і сходаў. У выніку людзі хочуць удзельнічаць і галасаваць. Калі гэтыя дэмакратычныя фактары адсутнічаюць, то зразумела, што некаторыя людзі не жадаюць удзельнічаць у такім працэсе».

Матэа Мекачы не змог адказаць на пытанне, чаму прызначэнне яго каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ выклікала негатыўную рэакцыю з боку Аляксандра Лукашэнкі.

«Як кіраўнік камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ, я заўсёды акцэнтаваў увагу на праблемах у гэтай сферы ва ўсіх краінах-удзельніцах АБСЕ, уключаючы Беларусь, маю родную Італію або ЗША, напрыклад. Як дасведчанаму назіральніку за выбарамі і чалавеку, які сочыць за палітычным жыццём у Менску, мне здаецца, многія людзі ведаюць, што я добра падрыхтаваны для таго, каб прадстаўляць АБСЕ ў гэтай назіральнай місіі», - сказаў Мекачы.

Ён адзначыў, што падчас цяперашняга візіту ён «быў добра прыняты прадстаўнікамі беларускіх улад. Але гэта не перашкодзіць мне застацца непрадузятым адносна выбараў, - падкрэсліў Матэа Мекачы. - Мы спадзяемся дапамагчы Беларусі зрабіць неабходныя крокі, каб зноў адкрыць дзверы да еўрапейскай супольнасці. Але спачатку павінна быць дадзена ацэнка ўсім элементам выбарчага працэсу».

«Каб "выбары" адпавядалі стандартам і абавязальніцтвам АБСЕ, грамадзяне павінны валодаць усёй інфармацыяй і мець магчымасць зрабіць свабодны выбар сярод мноства варыянтаў», - рэзюмаваў каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках