27 красавiка 2024, Субота, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не гуляй з дыктатарам у хакей (Фота)

1

У Менскай вобласці з'явіліся плакаты з заклікам не праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі ў 2014 годзе.

Дэмакратычныя актывісты заклікаюць адмяніць чэмпіянат свету па хакеі 2014 года, піша ffight.org.

«Чэмпіянат свету па хакеі не можа праводзіцца ў Беларусі хоць бы па трох прычынах: у краіне застаюцца палітвязні, у Беларусі няма свабоды слова і сумленных выбараў. Адмена чэмпіянату - гэта сур'ёзны ўдар па іміджу дыктатара, таму трэба зрабіць усё магчымае, каб гэтае мерапрыемства не праводзілася ў Беларусі», - заяўляюць актывісты.

Нагадаем, ініцыятарам акцыі, мэта якой - адмена чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі ў 2014 г., з'яўляецца дэпутат Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі. Еўрадэпутат праводзіць акцыю «Пакінь дыктатара на лёдзе», у рамках якой ажыццяўляецца збор подпісаў пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея і Нацыянальнай федэрацыі для перадачы іншай дзяржаве права правесці чэмпіянат. Арганізатар акцыі звяртаецца да ўсіх з просьбай падтрымаць ініцыятыву. Гэта можна зрабіць, адправіўшы ліст у Міжнародную федэрацыю хакея і нацыянальныя федэрацыі або падтрымаўшы петыцыю анлайн www.dyktatornalodzie.pl.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках