9 траўня 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі выступленні рэпера Асаі (Відэа)

12

На адным з канцэртаў у Менску расейскі хіп-хоп выканаўца адправіў Лукашэнку ў пекла.

Як сказалі прадстаўнікі групы на сваёй афіцыйнай старонцы, іх канцэрты ўлады Беларусі забаранілі пасля леташняга выступлення ў Менску. 28 лістапада Асаі сярод іншых выканаў на сцэне песню «Столькі жыцця», у словах якой ёсць зварот да Лукашэнкі.

«Паведамляем усім прыхільнікам і прыхільніцам з Менска і іншых гарадоў Беларусі аб тым, што нашы канцэрты забароненыя ўладамі. Мы ведаем, што гэта рэакцыя на выкананне песні «Столькі Жыцця» на канцэрце 28 лістапада 2011 года. Будзьце вольныя», - напісана на афіцыйным сайце гурта.

Як паведамляў сайт charter97.org, канцэрт Аляксея Косава, расейскага хіп-хоп выканаўцы, вядомага як Асаі, прайшоў у Менску таксама і 12 траўня. Падчас выканання кампазіцыі «Столькі жыцця», у якой ёсць словы «Містэр прэзідэнт, адпраўляйцеся ў пекла», вакаліст накіраваў мікрафон у залу. Гледачы падтрымалі яго крыкамі «Лукашэнка, адпраўляйся ў пекла». Пасля гэтага ўжо сам выканаўца замяніў слова «містэр прэзідэнт» на «Лукашэнка», чым выклікаў гучныя авацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках