25 красавiка 2024, Чацвер, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка менскага «стралка»: Яго скруцілі, ён вырваўся, паляцелі кулі

486
Жонка менскага «стралка»: Яго скруцілі, ён вырваўся, паляцелі кулі

Журналісты пагутарылі з адзінай неміліцэйскай сведкай здарэння на вуліцы Машыністаў.

Па словах жонкі, суседка ўбачыла на целе мужа тры раненні, перадае «Еўрарадыё».

Жонка Мікалая П., які паводле афіцыйнай версіі застрэліў міліцыянта, а потым скончыў жыццё самагубствам, - адзіная неміліцэйская сведка трагедыі. Журналісты сустрэліся з ёй вечарам пасля крэмацыі цела мужа. Спачатку жанчына баялася, але ў выніку пагадзілася пагаварыць.

«Калі прыехала міліцыя, ён быў на вуліцы, падышоў: «Хлопцы, што вы хочаце?» А яны кажуць: «Вось, нам сказалі, што ў вас ёсць зброя». Ён кажа: «Божа, якая зброя? Я што, злачынец, тэрарыст, я кагосьці забіў ці я шызафрэнік? Хлопцы, вы што?» Яны яму на маіх глаха скруцілі рукі ... Ён кажа: «Што вы робіце?» А я думаю: за што яго збіваць? Ён не п'е, прыстойны, інтэлігентны чалавек. Яму 59 гадоў. А гэтыя два , што яго скручваюць, маладыя. Адзін здаровы такі... А я толькі прыйшла з працы. Выйшла на двор, была ў халаце лёгкім і адных шкарпэтках. Вырашыла хутка пайсці ў дом, накінуць на сябе куртку, надзець якія-небудзь шлёпкі.

У гэты час ён, мабыць, захацеў вырвацца, пабегчы схавацца ў гараж. І пачалася стральба, паляцелі кулі. Я з перапуду ўскочыла ў пакой, і што далей адбывалася - нічога не бачыла, нічога не ведаю», - распавяла жонка Мікалая П.

- Ці бачылі вы, хто пачаў страляць першым?

- Я нічога не магу сказаць, я нічога не бачыла. Толькі скажу адно: калі ішла мая суседка з працы, гараж быў адкрыты. Падумала: чаму ў Колі так многа народа? Яна і зайшла ў гараж: ён ляжыць, распрануты да пояса. У яго куля ў спіне, дзве кулі ў жываце і ўвесь твар размажджэраны. Яна стала крычаць: «Людзі, мілыя, што ж вы зрабілі з чалавекам»

- Адкуль у доме была зброя, патроны, порах, кнігі па стралковай зброі?

- Я ніколі гэтага нічога не бачыла. У гараж асабіста я не заходзіла. На ператрусе быў поўны дом людзей. Выкідвалі рэчы з усіх пакояў, усіх шаф, падымалі канапы. Я прашу: «Калі ласка, акуратней». Праўда, потым яны сталі больш культурнымі. Я з хаты не выходзіла, нічога не бачыла.

- На некаторых сайтах размяшчалася інфармацыя, што муж увесь час страляў па сабаках і катах, што вы разам не жывяце…

- Што вы! Першага сакавіка было б 39 гадоў, як мы разам. Добры бацька, муж, дзядуля. Чалавек не піў, не паліў, верыў у Бога. Ніколі ў жыцці нікому не адмовіў. Ён быў, як хуткая дапамога, па любому званку ехаў. У людзей дом згарэў - выходзіў і працаваў, без грошай, таму што людзі пацярпелі. У людзей на дарозе машына зламалася: «Юр'евіч, мы за табой прыедзем» - «Няма пытанняў, вядома, холадна бо, мароз...».

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося ў Менску на вуліцы Машыністаў 8 студзеня. Паводле афіцыйнай інфармацыі, нарад міліцыі прыехаў на выклік: мужчына (Мікалай П.) страляў па сабаку. Супрацоўнікі міліцыі, нягледзячы на такія звесткі, былі без бронекамізэлек. Размова дайшла да стральбы. Маёр атрымаў раненне, прапаршчык Іванчыкаў загінуў. Мікалай П. скончыў жыццё самагубствам у гаражы.

Фота з архіву

Напісаць каментар 486

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках