29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэнамінацыя не за гарамі?

42
Дэнамінацыя не за гарамі?

Беларусь перайшла на квадрыльёны.

У студзені-лістападзе 2012 года выручка прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у бягучых коштах склала 1 квадрыльён 46,6 трыльёна рублёў, піша TUT.by.

Па папярэдніх дадзеных, за 11 месяцаў мінулага года выручка прадпрыемстваў вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года ў 1,8 разы. Шмат у чым гэта з'явілася водгаласам трохразовай дэвальвацыі беларускага рубля, якая была ў 2011 годзе.

З'яўленне новай катэгорыі злічэння дае магчымасць задумацца аб дэнамінацыі ў мэтах палягчэння грашовага звароту.

У траўні 2012 года кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова заяўляла, што асаблівай неабходнасці ў дэнамінацыі цяпер няма, так як «яшчэ ў кампутары месцяцца ўсе нулі, грашовыя паперы з многімі нулямі яшчэ месцяцца ў кашалькі». «Але ўлічваючы, што ідзе рост даходаў, ідзе рост эканомікі, будзе павялічвацца вытворчасць, лічым, што недзе ў 2013 годзе пытанне можна будзе разгледзець», - сказала Ермакова. І падкрэсліла: пры дэнамінацыі «з пункту гледжання, атрымае эканоміка даходы або яны паменшацца, нічога не адбудзецца. Гэта раўнаважкая замена выкідання нулёў як у грошах, так і ў кошце тавараў». Пазней, у верасні, Ермакова сказала, што, напэўна, у сярэдзіне 2013 года пачнём думаць аб дэнамінацыі.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў бюджэце на 2013 год «мы не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі і тым больш дэнамінацыі».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках