29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Transparency International: У Беларусі высокая рызыка карупцыі ў ВПК

4
Transparency International: У Беларусі высокая рызыка карупцыі ў ВПК

Цэнтр антыкарупцыйных даследаванняў ды ініцыятываў Transparency International падрыхтаваў даклад аб стане міжнароднага вайскова-прамысловага сэктара.

Паводле яго высноў, большасць краін свету не могуць паўнавартасна кантраляваць выдаткі на абарону з прычыны адсутнасці інструментаў процідзеяння карупцыі. Расея, разам з Беларуссю, паводле звестак справаздачы, належыць да групы з высокай карупцыйнай рызыкай, паведамляе "Коммерсант".

Даследаванне праводзілася цягам двух гадоў у 82 краінах свету. "Мы распрацавалі 76 пытанняў, якія былі падзеленыя на пяць кірункаў: палітычныя рызыкі, фінансавыя рызыкі, кадравыя рызыкі, аперацыйныя рызыкі і рызыкі, звязаныя з закупам тавараў, - распавёў кіраўнік праграмы Марк Пайман. - Мы разаслалі іх у міністэрствы розных краін і, прааналізаваўшы атрыманыя адказы і звесткі адкрытых крыніц, склалі гэты даклад".

Краіны дзеляцца на шэсць груп з рознымі індыкатарамі: ад A (вельмі нізкія карупцыйныя рызыкі) да F (крытычны ўзровень).

Да першай групы належаць Нямеччына і Аўстралія - эфектыўнасць іх антыкарупцыйных механізмаў заключаецца ў паўнавартасным парламенцкім кантролі над абароннай палітыкай, строгіх патрабаваннях да абаронным кампаніям і падсправаздачным дзяржаўным разведслужбам.

Да групы F належаць дзевяць краін (Алжыр, Ангола, Камэрун, Конга, Егіпет, Эрытрэя, Лівія, Сірыя і Емэн). Іх асноўнай праблемай з'яўляецца "адсутнасць элементарнай падсправаздачнасці пры закупках вайсковай прадукцыі".

Расея і Беларусь патрапілі ў групу D (высокая карупцыйная рызыка). Там жа размясціліся Кітай, Эфіопія, Грузія, Гана, Ярданія, Казахстан, Малайзія, Пакістан, Руанда, Танзанія, Турцыя, таксама Рэспубліка Бангладэш.

У цэлым даследаванне паказала, што толькі 15% краін праводзяць палітычны кантроль над абаронным сектарам, які "можна ахарактарызаваць як усёабдымны, празрысты і эфектыўны". У 45% краін кантроль над абаронным сектарам нязначны або цалкам адсутнічае. 50% краін дэманструюць толькі мінімальныя доказы праверкі закупак на патрэбы вайсковай вытворчасці і закупак прадукцыі вайсковага прызначэння. Эксперты Transparency падкрэсліваюць, што выдаткі бюджэту на абарону ў палове дзяржаў альбо цалкам непразрыстыя, альбо ўключаюць вельмі абмежаваную і недэталізаваную інфармацыю, а ў 70% краін грамадзяне пазбаўленыя звестак пра тое, колькі грошай выдаткоўвае іх урад на сакрэтныя артыкулы выдаткаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках