19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электраэнэргія даражэе на 18%

96
Электраэнэргія даражэе на 18%

Тарыфы на электраэнэргію для жыхароў Беларусі з 1 лютага падвысяцца на 18%.

Так вызначана пастановай Савета Міністраў № 63 ад 26 студзеня 2013 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з дакументам, электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, паволде аднаставачнага тарыфу з 1 лютага будзе каштаваць Br324, 9 за 1 кВт.гадз (цяпер - Br274, 4 за 1 кВт.гадз), паводле дыферэнцыраванага тарыфу - Br227, 4 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер - Br192, 1) і Br649, 8 за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер - Br548, 8).

Электраэнэргія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучаным магутым абсталяваннем больш за 5 кВт падаражэе да Br382, 4 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 (цяпер - Br323) і да Br1147, 2 за 1 кВт.гадз у астатні час сутак (цяпер - Br969).

Электрычная энергія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, паводле аднаставачнага тарыфу з 1 лютага абыйдзецца жыхарам краіны ў Br382, 4 за 1 кВт.гадз (цяпер - Br323), паводле дыферэнцыраваных тарыфаў - Br267, 7 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер - Br226, 1) і Br764, 8 за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер - Br646).

Папярэдні раз тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва былі падвышаныя з 1 студзеня 2013 года.

У Беларусі з 1 лютага 2013 г ўводзіцца дыферэнцыяваная аплата за электраэнергію і газазабеспячэнне. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 52 ад 23 студзеня 2013 года. Згодна з дакументам, усталёўваецца трохступеньчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання электраэнергіі і газу.

Да прыкладу, для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электраплітамі, пры штомесячным спажыванні да 250 кВт.гадз электраэнергіі аплата будзе праводзіцца паводле тарыфаў, устаноўленых заканадаўствам. Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт.гадз уключна - паводле ўстаноўленых тарыфаў з прымяненнем падвышанага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных страт на іх абслугоўванне. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВт.гадз у месяц, аплата будзе вылічвацца паводле тарыфаў, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх выкананне.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках