27 красавiка 2024, Субота, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Ургант заступіўся за літоўскае малако (Відэа)

17

Вядомы тэлевядучы ў сваёй праграме заявіў, што проста любіць прыбалтыйскія малочныя прадукты.

«Крысціна, чаму забаранілі малочныя прадукты з Літвы?» - з такім пытаннем вядучы перадачы «Вячэрні Ургант» на расейскім «Первом канале» звярнуўся да сваёй госці Крысціны Арбакайтэ.

«Гэта крыўдна, гэта нейкія інтрыгі», - адказала вядомая спявачка, грамадзянка Расеі і Літвы.

Перадача з яе ўдзелам выйшла ў эфір 8 кастрычніка, піша ru.delfi.lt.

Па словах спявачкі, ёй падабаецца літоўскі тварог, а Іван Ургант сказаў, што любіць «прыбалтыйскія малочныя прадукты».

У той жа перадачы вядучы не прайшоў міма забароны на трансляцыю перадач Первого канала ў Літве. Іван Ургант прадставіў гэта рашэнне як рэакцыю на забарону малочных прадуктаў з Літвы.

Нагадаем, Камісія Літоўскага радыё і тэлебачання (КЛТВ) 9 кастрычніка вырашыла часова забараніць рэтрансляцыю тэлевізійнай прадукцыі з Расеі каналам ПБК на тры месяцы. За гэта аднагалосна прагаласавалі ўсе 10 членаў камісіі.

Рашэнне ўступіць у сілу, калі яго зацвердзіць Віленскі акруговы суд. Калі гэта адбудзецца, на працягу 30 дзён рашэнне можна будзе абскардзіць.

Як прадугледжана ў пастанове КЛТВ, спыняюць рэтрансляцыю не ўсяго канала, а «праграм не з краін-членаў ЕЗ». Гэта распаўсюджваецца на расейскія праграмы. На ПБК яны складаюць 70%.

Гэта самае жорсткае рашэнне, якое на сённяшні дзень магла прыняць КЛТВ. «Самае галоўнае для нас цяпер было рэагаваць, таму гэта часовае рашэнне. Зараз чакае расследаванне, высновы экспертаў, юрыдычная ацэнка, думаю, за гэты час, за тры месяцы, мы ацэнім, і будуць далейшыя рашэнні», - сказаў кіраўнік КЛТВ.

Некалькі дзён таму КЛТВ пачала расследаванне і звярнулася да ПБК з патрабаваннем абвергнуць ілжывыя факты аб 13 студзеня, якія не адпавядаюць рэальнасці і абражаюць грамадзян Літвы, гэтыя факты былі публічна агучаныя 4 кастрычніка ў перадачы «Чалавек і закон».

Камісія таксама заклікала ПБК прынесці выбачэнні жыхарам Літвы ў сувязі з распаўсюдам такой інфармацыі, якая магла абразіць іх грамадзянскія пачуцці, растаптаць веру ў барацьбу народа за свабоду, каштоўнасці і Літоўскую дзяржаву.

Камісія таксама заклікала літоўскіх рэтранслятараў не чакаць рашэння суда, а рушыць услед прыкладу Cgates і самім спыніць рэтрансляцыю ПБК.

Латвійскі Нацыянальны Савет па электронных сродках масавай інфармацыі разгледзіць запыт Літвы па «справе ПБК» у чацвер.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках