27 красавiка 2024, Субота, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч стала фаварытам нобелеўскай гонкі

33
Святлана Алексіевіч стала фаварытам нобелеўскай гонкі

Беларуска стала лідарам у гонцы на атрыманне «Нобеля» па літаратуры па версіі букмекерскай канторы Ladbrokes.

Алексіевіч выйшла на першае месца 10 кастрычніка ў 11:00 гадзін па менскім часе, за тры гадзіны да абвяшчэння вынікаў. Стаўкі на яе прымаюцца з каэфіцыентам 4 да 6, піша Lenta.ru.

Святлана Алексіевіч уварвалася ў тройку фаварытаў на Нобелеўскую прэмію 8 кастрычніка; да гэтага яна не ўваходзіла ў лік найбольш верагодных прэтэндэнтаў на перамогу.

Высокія шанцы на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры па-ранейшаму застаюцца ў японскага пісьменніка Харукі Муракамі. Стаўкі на яго прымаюцца з каэфіцыентам 4 да 1. Акрамя таго, трэцяе і чацвёртае месцы ў спісе Ladbrokes па чарзе займаюць амерыканка Джойс Кэрал Уотс і канадская пісьменніца Эліс Мунро (7 да 1 і 8 да 1 адпаведна).

У пачатку кастрычніка Ladbrokes зафіксавала рэзкі рост ставак на нарвежскага пісьменніка Юна Фосе, хаця першапачаткова ён займаў аўтсайдарскія пазіцыі ў спісе. На дадзены момант Фосе знаходзіцца на сёмым радку з каэфіцыентам 16 да 1.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць пісьменніцы прынёс дэбютны раман «У вайны - не жаночы твар» (1983). Яе наступная кніга «Апошнія сведкі» (1985) распавядае аб Вялікай Айчыннай з дзіцячага пункту гледжання, «Цынкавыя хлопчыкі» прысвечаная вайне ў Афганістане, «Чарнобыльская малітва» - наступствам аварыі на АЭС. Гэтыя творы ўваходзяць у аўтарскую серыю кніг Алексіевіч пад назвай «Галасы ўтопіі», якую завяршае «Час сэканд-хэнд». У жніўні раман выйшаў на шведскай, пасля чаго мясцовыя СМІ сталі пісаць пра беларускую пісьменніцц як пра прэтэндэнтку на Нобелеўскую прэмію. Пасля распаду СССР ніхто з пісьменнікаў, якія прадстаўляюць постсавецкія рэспублікі, Нобелеўскую прэмію не атрымліваў.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 2013 годзе атрымае грашовае ўзнагароджанне ў памеры каля 1,2 мільёна даляраў. У 2012 годзе самая прэстыжная прэмія ў галіне літаратуры была прысуджаная кітайскаму пісьменніку Мо Яню.

Фота: dw.de

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках