27 красавiка 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмію Сахарава атрымала дзяўчынка-блогер з Пакістана

6
Прэмію Сахарава атрымала дзяўчынка-блогер з Пакістана

Лідары палітычных фракцый Еўрапарламента абралі лаўрэатам прэміі імя Сахарава 16-гадовую Малалу Юсуфзай з Пакістана.

Пакістанская дзяўчынка, параненая ў кастрычніку мінулага года ў галаву баевікамі руху «Талібан», стала лаўрэатам прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» за 2013 год, паведамілі РІА Новости ў прэс-службе Еўрапарламента.

Лідары палітычных фракцый Еўрапарламента абралі лаўрэатам прэміі імя Сахарава 16-гадовую Малалу Юсуфзай (на фота) з Пакістана.

На мінулым тыдні праваабарончая арганізацыя RAW in War Reach All Women in War, «Дапамагчы кожнай жанчыне ў агні вайны») уручыла Юсуфзай прэмію імя Ганны Паліткоўскай, якая прысуджаецца жанчынам, якія працуюць у зонах канфлікту. У канцы верасня Гарвардскі ўніверсітэт прысвоіў дзяўчынцы званне «Гуманіста года». Таксама Юсуфзай уваходзіць у лік 259 кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, якая будзе ўручана 11 кастрычніка.

У мінулым годзе лаўрэатамі прэміі імя Сахарава сталі два прадстаўнікі іранскай апазіцыі - Насрын Сатаўдэх і Джафар Панахі. У гэтым годзе акрамя Малалы Юсуфзай на прэмію прэтэндавалі экс-супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн і беларускія палітвязні Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч і Эдуард Лобаў.

Як адбыўся замах на Малалу Юсуфзай

У кастрычніку 2012 года баявік з руху «Талібан» стрэліў у галаву 14-гадовай Малалы Юсафзай (Malala Yousafzai). Яе спрабавалі забіць за тое, што яна ў сваім блогу на сайце «Бі-бі-сі» занадта смела распавядала пра змены ў жыцці яе роднага рэгіёну - даліны Сват пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Як заявіў журналістам «Бі-бі-сі» прадстаўнік руху «Талібан» Ясанула Ясан (Ehsanullah Ehsan), дзяўчынка падвергнулася нападу з-за таго, што выступала супраць «Талібану» і падтрымлівала прапаганду свецкага ладу жыцця.

Фота: AFP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках