27 красавiка 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні японскіх паліцэйскіх ганяліся за раз'юшанай макакай

13
Сотні японскіх паліцэйскіх ганяліся за раз'юшанай макакай

Хто б мог падумаць, што адна дзікая малпа здольная трымаць у страху цэлы горад, ды яшчэ і некалькі тыдняў.

Для злову макакі, якая атакавала жыхароў японскага населенага пункта Хюга, былі рэкрутаваныя каля тысячы ратавальнікаў, пажарных і паліцэйскіх, паведамляе Straits Times.

За час свайго вольнага знаходжання ў горадзе дзікая макака паспела напасці на 18 чалавек, якія ў выніку гэтых «зносінаў» з прыматам атрымалі лёгкія траўмы. На малпу была абвешчаная аблава, ад якой у жывёлы атрымлівалася паспяхова хавацца некалькі тыдняў. Пад ружжо былі пакліканыя сотні прафесійных паляўнічых, пажарнікаў і супрацоўнікаў паліцыі, перадаюць «Вести».

У выніку макака была знойдзеная ў адным з нежылых дамоў горада Хюга.

У той дзень жывёлу адначасова шукалі 280 чалавек. Малпа была злоўленая і абясшкоджаная. Неўзабаве пасля абследавання ў паліцэйскім участку яе ўсыпілі. Улады горада прынялі рашэнне выплаціць кожнаму чалавеку, які пацярпеў ад дзеянняў прымата, кампенсацыю ў памеры 257 даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках