27 красавiка 2024, Субота, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі ў цывільным сарвалі пікет Дабратвора

2
Людзі ў цывільным сарвалі пікет Дабратвора

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным блакавалі пляцоўку перад офісам фірмы Kapsch, дзе грамадскі актывіст Ілля Дабратвор планаваў правесці пікет.

Актывіст паведаміў «Радыё Свабода», што, падышоўшы да будынка офіса, ён убачыў вялікую колькасць людзей у цывільным.

«Таму было відавочным, што пачатак пікету азначаў бы пасадку. Я вырашыў яго сёння не праводзіць, але ўсё ж выкажу сваю пазіцыю. Але пакуль я пра гэта не буду паведамляць», - сказаў Ілля Дабратвор.

Актывіст Ілля Дабратвор збіраўся пікетаваць менскі офіс фірмы Kapsch, нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам не дазволіў акцыю.

Ён адзначыў, што лічыць сваё звальненне ў верасні з беларускага аддзялення аўстрыйскай фірмы Kapsch палітычна матываваным.

Таксама актывіст паведаміў, што падаў у Фрунзенскі суд Менска пазоў аб аднаўленні на працы.

Актывіст Ілля Дабратвор 30 жніўня праехаў ў менскім метро з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам у гонар вызвалення лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча. Актывіста затрымалі і адвезлі ў турму на Акрэсціна. 2 верасня суд арыштаваў яго на 5 сутак.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках