27 красавiка 2024, Субота, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб атрымаць поўную дапамогу на дзіця, іпэшніцам давядзецца спыніць бізнэс

24
Каб атрымаць поўную дапамогу на дзіця, іпэшніцам давядзецца спыніць бізнэс

Указ аб вяртанні мамам-адвакатам ды іпэшніцам поўнай дапамогі на дзіця нарэшце падпісалі на гэтым тыдні.

Ён увойдзе ў дзеянне праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, з пачатку года прадпрымальніцы і прыватныя адвакаты ў дэкрэтным адпачынку атрымліваюць удвая меней грошай, чым усе астатнія мамы (а менавіта 850 тысяч у месяц замест стандартных 1,7 мільёна). Маўляў, такія мамы цалкам могуць падпрацоўваць, а то і зусім працаваць нават у дэкрэтным адпачынку. Дакумент выклікаў масу абурэнняў, і вось у выніку чыноўнікі наважылі змяніць правілы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У падпісаным указе гаворыцца пра тое, што цяпер жанчына зможа выбраць зручны для сябе варыянт: альбо працаваць у дэкрэтным адпачынку і застацца з паловай дапамогі, альбо часова прыпыніць дзейнасць і атрымліваць усю суму цалкам.

- Працэдура прыпынення дзейнасці адвакатаў яшчэ будзе канчаткова вызначаная ў адпаведнасці з указам, - каментуе Таццяна Матусевіч, намесніца старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. - Але наогул дзейнасць паводле заявы прыпыняе рада тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў. Сапраўды ў такім жа парадку адбываецца і аднаўленне дзейнасці. Такім чынам, ніякіх часавых выдаткаў гэта не патрабуе, а ліцэнзія і месца працы захоўваюцца. Гэта вельмі добрая пастанова.

А вось з іпэшнікамі сітуацыя больш заблытаная. Высвятляецца, такога пункту, як прыпыненне дзейнасці ІП, у нашым заканадаўстве проста няма! Яго можна толькі ліквідаваць, а гэта працэдура доўгая.

- Трэба запоўніць заяву аб ліквідацыі, узяць пашпарт, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пячатку, калі яна выраблялася, і прыйсці да нас, - распавялі ў Галоўнай управе і юстыцыі Менгарвыканкама. - Пасля гэтага даяце публікацыю ў дадатку да часопіса «Юстыцыя Беларусі», чакаеце два месяцы з моманту публікацыі і толькі потым зноў прыходзьце да нас з другім пакетам дакументаў.

Фота: Уладзімір Веленгурын

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках