27 красавiка 2024, Субота, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Екацярынбургам бачылі метэарыт (Відэа)

12

Жыхароў уральскай сталіцы напалохаў аб'ект, які з'явіўся ў небе над горадам.

Відавочцы сцвярджаюць, што гэта - нішто іншае, як метэарыт, які згарэў, не даляцеўшы да зямлі.

- Хвілін 30 таму зняў нейкі метэарыт у небе, - дзеліцца ўражаннямі з Life News адзін з мясцовых жыхароў Ілля Якаўлеў. - Думаў, выбухне, а ён узяў і згарэў.

Неапазнаны лятальны аб'ект перамяшчаўся на вышыні з вялікай хуткасцю, пакідаючы за сабой белы шлейф. Праз некаторы час нябеснае цела знікла.

На думку супрацоўнікаў мясцовай абсерваторыі, гэтая з'ява падобная да згарання другой ступені, што адлучылася ад ракеты, і згарае ў шчыльных пластах атмасферы. Аднак, інфармацыі аб запусках з касмадрома Байканур пакуль не паступала.

- Бясспрэчна, была выпушчаная ракета, і момант, зафіксаваны на відэа - адлучэнне другой ступені, - патлумачыў Станіслаў Кароткі, навуковы супрацоўнік абсерваторыі «Ка-Дар». - Мяркуючы з траекторыі палёту - з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход - старт быў зроблены на Байкануры.

Са слоў астранома, гэта быў палёт вайсковай ракеты, бо 10 кастрычніка паводле раскладу цывільных пускаў на Байкануры няма. Касмадром Байканур мае падвойнае прызначэнне - як вайсковае, так і цывільнае. Усе навуковыя запускі тут праводзяцца строга паводле раскладу, які маюць супрацоўнікі абсерваторый. Вайскоўцы ж свае запускі не афішуюць і грамадзянам загадзя аб іх не паведамляюць.

Хоць ёсць сярод відавочцаў незвычайнай з'явы і тыя, хто ўпэўнены, што неапазнаны аб'ект - менавіта метэарыт. Тым больш, 15 лютага на Урале ўжо было зафіксаванае падзенне нябеснага цела. Метэарыт, пасля названы «Чэлябінск», выбухнуў у некалькіх кіламетрах над зямлёй, асвятліўшы магутным бліскавіцай неба адразу над 6 рэгіёнамі Расеі. Асноўны ўдар адчулі жыхары Чэлябінскай вобласці.

Пацярпелымі ад касмічнай атакі ўжо ўважаюцца амаль 1200 чалавек: столькі зваротаў са скаргамі на парэзы ад пабітага шкла, прыступы і іншыя траўмы паступіла ў лякарні Чэлябінскай і Свярдлоўскай абласцей з моманту падзення нябеснага цела.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках