26 красавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Рана ці позна «Бірулёва» паўторыцца і ў Беларусі

11
Зміцер Дашкевіч: Рана ці позна «Бірулёва» паўторыцца і ў Беларусі

Палітыка, якую праводзяць беларускія ўлады, стварае ўмовы для міжнацыянальных канфліктаў.

Калі Лукашэнка працягне рэалізацыю сваіх ідэй па працоўнай міграцыі, рана ці позна ў нас паўторыцца тое, што і ў Расеі, лічыць былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Калі ўлады любой краіны праводзяць непрадуманую іміграцыйную палітыку, то гэта ўносіць элемент дэстабілізацыі ўнутры грамадства. Тое, што мы назіраем цяпер у Расеі, адбываецца і ў любой іншай краіне, у тым ліку еўрапейскай, якая вымушаная запрашаць замежную рабочую сілу на тыя працоўныя месцы, дзе самі грамадзяне не хочуць працаваць.

На сённяшні дзень у Беларусі няма такога супрацьстаяння. Але калі Лукашэнка будзе працягваць рэалізоўваць такую палітыку, калі нашы грамадзяне вымушаныя ехаць на заробкі за мяжу, а сюды прывозяць паўночных карэйцаў, кітайцаў і іншых, то рана ці позна акцыі пратэсту, якія мы назіраем у Расеі, будуць і тут», сказаў ён.

Нагадаем, народны сход на поўдні Масквы, у раёне Заходняе Бірулёва, які сабраўся ў нядзелю на месцы гібелі 25-гадовага Ягора Шчарбакова, якога ў ноч на 10 кастрычніка на вачах яго дзяўчыны зарэзаў прыезджы неславянскай знешнасці, перарос у пагром і масавыя беспарадкі.

Натоўп з больш чым 1000 чалавек пад правадырствам нацыяналістаў і футбольных фанатаў накіраваўся да гандлёвага цэнтру «Біруза», пачаў біць вітрыны і спрабаваў падпаліць будынак. Ад гандлёвага цэнтра найбольш агрэсіўная частка натоўпу рушыла да гародніннай базы. АМАП сустрэў самых актыўных удзельнікаў пратэстаў ужо на выхадзе з яе. МУС паведаміла пра затрыманне ў Маскве каля 400 чалавек. Усіх іх дапытваюць як сведкаў па распачатай крымінальнай справе аб хуліганстве.

Між тым, Лукашэнка 11 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў паведаміў, што Беларусь гатовая прыняць на пастаяннае месца жыхарства 10 мільёнаў чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках