Беларускія рабочыя пацярпелі ад выбуху ў Санкт-Пецярбургу
- 18.10.2013, 10:21
- 5,568
Двое з траіх пацярпелых - грамадзяне Беларусі. Па факце выбуху ў кацельні ўзбуджаная крымінальная справа.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта РФ па Санкт-Пецярбургу, следчымі органамі распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 143 КК РФ (парушэнне правілаў аховы працы).
З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што днём 16 кастрычніка ў кацельні, размешчанай у доме № 53 па вуліцы Трэфалева, пры вытворчасці зварачных прац адбыўся выбух ёмістасці з дызельным палівам. У выніку здарэння пацярпелі трое рабочых, у тым ліку два грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, якія з апёкамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя ў бальніцу, пішуць naviny.by.
У цяперашні час праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў здарэння.
Фота: ІТАР-ТАСС