Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» прадставіць Ілля Волкаў (Відэа)
21- 5.10.2013, 8:47
- 19,190
Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2013» прадставіць 11-гадовы Ілля Волкаў з Менску з кампазіцыяй «Спявай са мной».
Фінал нацыянальнага адборачнага туру прайшоў вечарам 4 кастрычніка ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Паводле вынікаў галасавання гледачоў і галасавання журы, якое ўзначальваў народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі, кампазіцыя Іллі Волкава набрала 18 балаў, паведамляе БелаПАН.
Вядучымі фіналу выступілі спявак і аранжыроўшчык Юрый Вашчук і спявачка Алена Ланская. Ілля Волкаў нарадзіўся 19 красавіка 2002 года у Менску. Цяпер жыве ў пасёлку Калодзішчы. Вакалам займаецца з шасці гадоў у студыі «Залатыя галасы» пры арт-групе «Беларусы». Дзіцячы конкурс «Еўрабачанне 2013» пройдзе 30 лістапада ў Кіеве.