7 траўня 2024, aўторак, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Кыргызстане: пратэстоўцы перакрываюць трасы і паляць машыны

1

Жыхары Ісык-Кульскай вобласці патрабуюць нацыяналізацыі залатога рудніка «Кумтор».

У аўторак да 350 жыхароў вёскі Саруу Джэці-Агузскага раёна вобласці перакрылі аўтадарогу Балыкчы - Баканбаева - Каракол, дзе напярэдадні быў жорстка разагнаны пратэстны мітынг, а больш за 20 яго ўдзельнікаў былі затрыманыя, паведамляе мясцовае выданне akipress.org.

Трасу з аднаго боку перакрылі грузавіком «КамАЗ», з другога - легкавой аўтамашынай Honda, якую пратэстоўцы спачатку разбілі і перакулілі, а пазней падпалілі, а цяпер пагражаюць падпаліць будынак пункта міліцыі. Такім чынам пратэстоўцы, якія патрабуюць ад уладаў перагледзець пытанне аб «Кумторы», адрэагавалі на палёты верталётаў зялёнага колеру над навакольнымі вёскамі.

У некаторых з тых, хто сабраўся ў Саруу, маюцца ёмістасці з бензінам, а ў вёску тым часам прыбываюць актывісты з іншых сёлаў Джэці-Агузскага раёна.

«Удзельнікі сходу ў Саруу заявілі, што ўчора ў Караколе ўлады абышліся з імі жорстка, затрымалі і павезлі ў Бішкек больш за 20 чалавек, і таму калі сілавікі зноў распачнуць спробы затрымання удзельнікаў учорашняга мітынгу, то яны адкажуць», - заявіў сябра грамадскай арганізацыі «Бірыкен улутук кыймылдары» Учкунбека Сакілава, які сачыў за сітуацыяй у Саруу па заданні экс-амбудсмена рэспублікі Турсунбека Акуна, перадае «Інтэрфакс».

«Мае прадстаўнікі ў Джэці-Агузскім раёне паведамілі мне раніцай, што арганізатары мабілізуюць людзей і з кожнага двара падцягваюцца людзі, а колькасць мітынгоўцаў павялічваецца», - сказаў былы амбудсмен.

Раніцай у аўторак у Саруу адбыўся інцыдэнт паміж мітынгоўцамі і начальнікам раённага УУС Калысам Джудэевым, які прыбыў для тлумачальнай працы з насельніцтвам. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Кыргызстана. Паводле інфармацыі ведамства, інцыдэнт быў нязначным, і ў цяперашні час начальнік РУУС знаходзіцца пры выкананні службовых абавязкаў.

Пратэсты ў Кыргызстане. Фота: azattyk.org

Раніцай у аўторак прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў правёў нараду з кіраўнікамі сілавых структур рэспублікі, у ходзе якой запатрабаваў выявіць і прыцягнуць да адказнасці арганізатараў беспарадкаў у Караколе, дзе напярэдадні пратэстоўцы ўзялі ў закладнікі губернатара рэгіёну, якога праз некаторы час адбілі сілавікі, перадае CA News.

Пасля ўчорашняга разгону мітынгу ў Караколе пачаліся вулічныя беспарадкі, мітынгоўцы вылілі на цэнтральную вуліцу бензін і падпалілі яго, а таксама сталі кідаць камяні ў міліцыянтаў, а тыя ў адказ пачалі прымяняць шумавыя гранаты. Цяпер становішча там нармалізавалася.

Сітуацыя вакол залатога рудніка застаецца напружанай ўжо не адзін год, а папярэдняе абвастрэнне здарылася ў канцы траўня. Тады сотні жыхароў Ісык-Кульскай вобласці блакавалі трасу, якая вядзе да рудніка, а таксама ўзялі штурмам і на працягу некаторага часу ўтрымлівалі электрападстанцыю, якая сілкуе руднік. Улады краіны заяўлялі, што да беспарадкаў датычны Курманбек Бакіеў, які хаваецца ў Беларусі, і яго атачэнне.

Раней кіргізскі ўрад і канадская кампанія Centerra Centerra Gold Inc., якая атрымала пасведчанне на распрацоўку «Кумтора» ў 2009 годзе, заключылі мемарандум, згодна з якім Centerra і ААТ «Кыргызалтын» маюць намер стварыць на тэрыторыі краіны сумеснае прадпрыемства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках