9 траўня 2024, Чацвер, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна дамаглася зніжкі на расейскі газ

27
Украіна дамаглася зніжкі на расейскі газ

«Газпрам» знізіў кошт на газ для Украіны да 260 даляраў за тысячу кубаметраў.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, перадае BBC.

Паводле ацэнкі ўкраінскага Мінэнерга, цяпер кантрактны кошт расейскага газу для Украіны складае 410 даляраў за тыcячу кубаметраў, аднак Уладзімір Пуцін удакладніў, што ў апошні час ён упаў да 380-390 даляраў.

«Мы зрабілі зніжку, «Газпрам» зрабіў зніжку для запампоўкі ў ПСГ [падземныя газасховішчы]. Гэта значыць, мы супрацоўнічаем, дапамагаем нашым украінскім партнёрам, нашым сябрам», - заявіў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках саміту АТЭС на Балі.

Украіна на працягу двух гадоў безвынікова дамагаецца перагляду кантракту на пастаўкі расейскага газу, заключанага ў 2009 годзе пры ранейшым прэм'ер-міністры Украіны Юліі Цімашэнка.

Уладзімір Пуцін не ўдакладніў, тычыцца зніжка толькі цяперашняй пастаўкі газу або газавы кантракт з Украінай будзе перагледжаны цалкам.

«Нягледзячы на тое, што дыскусія адбываецца эмацыйна і бурна, звязаная з магчымым падпісаннем Украінай дамовы, нашы банкі дзесяць дзён таму, вядома, не без майго ведама, аформілі Украіне чарговы крэдыт - 750 млн даляраў, а «Газпрам» таксама не без ведама расейскага кіраўніцтва пайшоў на тое, што дапамог Украіне запампаваць неабходны газ у газавае сховішча са зніжкай, 260 даляраў за тысячу кубаметраў», - заявіў Пуцін, маючы на ўвазе, верагодна, дамову аб асацыяцыі Украіны з Еўрапейскім Звязам.

Першапачаткова Украіна, незадаволеная занадта высокімі коштамі на газ, планавала скараціць аб'ём газу, які закупляецца, да 14 млрд кубаметраў, аднак у ходзе перамоваў Расея настаяла на пастаўцы «з запасам» - да 20 млрд кубаметраў.

Украінскі ўрад у жніўні заяўляў, што гатовы купіць гэты аб'ём пры ўмове прадастаўлення Расеяй беспрацэнтнага крэдыту ў памеры 2 млрд даляраў. У верасні сума крэдыту знізілася да 750 млн даляраў, а 21 верасня міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Эдуард Ставіцкі і зусім заявіў, што Украіна адмаўляецца ад крэдыту.

Нягледзячы на гэтую заяву, дарадца расейскага прэзідэнта па пытаннях рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі Сяргей Глазьеў у канцы верасня пацвердзіў, што крэдыт Украіне прадастаўлены.

Расея працягвае пераконваць украінскі бок у неабходнасці ўступлення ў Мытны саюз, прычым расейскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў нядаўна даў зразумець, што Украіна «не зможа ўседзець на двух крэслах» - ёй давядзецца выбіраць паміж саюзам з Расеяй, Беларуссю і Казахстанам, з аднаго боку, і дамовай з Еўразвязам, з другога.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках