26 красавiка 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 тысяч ІП гатовыя з'ехаць з Беларусі

198
50 тысяч ІП гатовыя з'ехаць з Беларусі

Улады вымушаюць прадпрымальнікаў пакінуць краіну.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў старшыня грамадскай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

«На сённяшні дзень усе прадпрымальнікі ў здзіўленні і ўсе задаюць пытанне «што рабіць» і «як жыць». Некаторыя перасталі закупляць тавар, некаторыя закупляюць, але ніхто, акрамя некалькіх адсоткаў ад усёй колькасці прадпрымальнікаў, не думае пра тое, што можна працаваць па новых правілах. З 1 снежня людзі не змогуць выйсці на працу і не будуць плаціць падаткі. Але праблема яшчэ ў тым, што 30 кастрычніка аблвыканкамы збіралі прадпрымальнікаў, угаворвалі іх заплаціць падаткі і казалі, што да 1 ліпеня ўсё будзе добра, а ўжо 31 кастрычніка выступіў з заявай Пракаповіч», - адзначыў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху.

Кіраўнік «Перспектывы» лічыць, што сітуацыя не зменіцца ў лепшы бок, таму што ўлада абрала сілавы шлях, то ёсць рэалізацыю палажэнняў тэхрэгламенту.

«Сёння Лукашэнка можа выдаць указ, каб заўтра беларусы паляцелі на Марс і пачалі там прыгожа жыць, але пытанне ў тым, ці будзе гэта дзейнічаць і як чыноўнікі на месцах будуць рэалізоўваць указ, па якім немагчыма жыць і працаваць. Я думаю, што ў нашым выпадку ўладам будзе вельмі складана рэалізаваць без наступстваў тое, што яны задумалі. Для таго, каб цяпер ажыццяўляць праверкі з канфіскацыяй і вялікімі штрафамі, трэба браць з сабой амапаўцаў, як гэта было ў Віцебску. Гэта значыць канфіскаваць у прадпрымальнікаў усё не атрымаецца, і гэта, адназначна, прывядзе да сацыяльных пратэстаў, якія пачнуцца пасля ўвядзення гэтых нежыццяздольных указаў. І калі ўлады хочуць выпрабаваць іх на сабе, то мы не будзем ім у гэтым перашкаджаць. Цяпер шматлікія прадпрымальнікі з Усходняй Беларусі гатовыя з'ехаць у Расею ці Украіну, калі ўлады не адступяцца. Можна казаць, што гэта прыкладна 40-50% ад прыкладна 100 тысяч ІП, зарэгістраваных у Беларусі. Але трэба разумець, што калі сітуацыя будзе даведзеная да ручкі і людзі не заплацяць падаткі, то ўлады таксама не будуць сядзець на месцы. На дадзены момант яны самі пілуюць сук, на якім сядзяць», - заявіў Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, 4 лістапада ў Менску прайшоў форум індывідуальных прадпрымальнікаў, які прыняў жорсткую рэзалюцыю. Сустрэча была прысвечаная праблемам увядзення тэхрэгламенту Мытнага саюза па бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці.

Падставай для правядзення мерапрыемства сталі словы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Пятра Пракаповіча, які 31 кастрычніка заявіў, што з 1 снежня 2013 года індывідуальныя прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары, якія не маюць дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту МС «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках