26 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крычаўскім раёне зарплату выдаюць сенам

124
У Крычаўскім раёне зарплату выдаюць сенам

Грошай на зарплаты работнікам няма.

Шэраг гаспадарак Крычаўскага раёна выдалі частку зарплаты сваім работнікам за верасень месяц так званай натураплатай (збожжам, мясам, малаком і нават сенам і саломай).

Таксама сельгаспрадпрыемствы гэтага раёна - УКСП «Добрасць», СВК «Зорка-Агра» і СВК «Маляцічы» - парушылі тэрміны выплаты заробкаў, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі, піша ПЦ «Вясна».

Як паведамляе незалежная крычаўская газета «Вольный город» (№46 ад 24 лістапада 2013 года), яшчэ ў адной гаспадарцы раёна - ААТ «Крычаў Райаграпрамтэхзабеспячэння» - зарплаты сялянам выдалі грашыма, аднак тэрмін выплаты зарплаты быў парушаны на адзін дзень у параўнанні з тэрмінам, прадугледжаным калектыўнай дамовай.

Па інфармацыі «Вольного города», разлічвацца з сялянамі ў выглядзе натуральнай аплаты параілі кіраўнікам гаспадарак на адной з нарад у Крычаўскім райвыканкаме з удзелам яго старшыні Васіля Сысоева.

Журналіст газеты «Вольный город» Мікалай Гердзій адзначае, што выплата зарплаты натураплатай у гаспадарках можа быць толькі тады, калі гэта прадугледжана калектыўнай дамовай адміністрацыі прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта, які прадстаўляе інтарэсы простых работнікаў. Акрамя гэтага, кожны работнік прадпрыемства, які хоча змяніць форму аплаты з грашовай на натураплату, на імя кіраўніка гаспадаркі павінен накіраваць заяву, што ён робіць гэта добраахвотна, а не пад прымусам. Калі такой заявы няма або яна падробленая, кажа журналіст, то за гэта кіраўніцтва гаспадаркі можна прыцягнуць да адказнасці.

Незразумела таксама, якім чынам сяляне Крычаўскага раёна будуць аплачваць самыя неабходныя паслугі, лекі, прамысловыя тавары і г.д., атрымліваючы значную частку свайго невялікага заробку «натурай». Складваецца ўражанне, што Крычаўскі раён ужо вярнуўся назад у 90-я гады мінулага стагоддзя, калі такі від аплаты быў вельмі распаўсюджаны ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і сяляне не мелі грошай на аплату самых неабходных чалавечых патрэбаў.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках