19 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лазавік: Можаце збіраць подпісы ў інтэрнэце пад чым заўгодна

344
Лазавік: Можаце збіраць подпісы ў інтэрнэце пад чым заўгодна

Юрыдычнай сілы для ўладаў яны не маюць.

Пра гэта заявіў намеснік старшыня ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік, каментуючы збор подпісаў за адмену пошліны на аўтамабілі. Паводле яго слоў, яны маюць выключна «пазнавальную цікавасць» і не паўплываюць на ўвядзенне закона, нават калі іх будзе мільён, піша «Ежедневник».

Больш за тыдзень аўтамабілісты абураюцца пры слове «дзяржпошліна»: з новага года плануецца спаганяць грошы за ўдзел у дарожным руху, якіх бюджэту не хапае для рамонту дарог. Незадаволеным прапанавана падпісаць на сайце change.org петыцыю, адрасаваную міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу. На раніцу серады амаль 70 тысяч карыстальнікаў заявілі пра нежаданне плаціць дадатковы збор.

«Пра збор подпісаў супраць дзяржпошліны на аўтамабілі паведаміў мой кіроўца, - паведаміў Лазавік. - Але людзі дарма лічаць колькасць тых, хто падпісаўся - ніякай юрыдычнай сілы гэты дакумент не мае». І патлумачыў чаму.

«Інтэрнэт-прастора свабодная, людзі могуць збіраць подпісы пад любым заклікам, няхай гэта будзе нават пратэст супраць прыгнёту руж зімой пад цэлафанам. Гэтыя пратэсты выказваюць меркаванне грамадзян, за якім сочыць наш урад, аднак расцэньваюцца яны выключна як апытанне грамадскай думкі або сацыялагічнае даследаванне, не больш.

Юрыдычнай сілы подпісы не нясуць, падстаў для рэферэндуму або працэдуры адмены закона не маюць. Няхай іх збяруць 100, 200 тысяч ці больш, апытаннем грамадскай думкі яны быць не перастануць. Каб волевыяўленне народа набыло юрыдычную вагу, неабходна выканаць прадугледжаную працэдуру.

У заканадаўстве існуе паняцце «заканатворчая ініцыятыва грамадзян». Для вынясення на разгляд парламента нейкага законапраекта грамадзяне павінны стварыць і зарэгістраваць ініцыятыўную групу і сфармуляваць пытанне, якое выносяць на разгляд парламента. Прадстаўлены законапраект павінен прайсці ўсе неабходныя ўзгадненні і экспертызы. Толькі пасля гэтага арганізуюць збор подпісаў. Сабраўшы неабходную колькасць подпісаў, законапраект уносяць на разгляд парламента. Але гэта яшчэ не значыць, што парламент прагаласуе «за».

Можна ініцыяваць нават правядзенне ўсенароднага рэферэндуму. Але абмеркаванні, якія закранаюць бюджэтную палітыку, на яго выносіць нельга.

У інтэрнэце людзі часта выступаюць пад выдуманымі імёнамі. Пры зборы ж подпісаў за ўнясенне законапраекта неабходна ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, пашпартныя дадзеныя і месца пражывання - чалавек павінен быць празрыстым для заканадаўца і не выступаць, скажам, як marsianin», - заявіў Мікалай Лазавік.

Нагадаем, пазаўчора «палата прадстаўнікоў» прагаласавала за законапраект аб увядзенні пошлін на права допуску аўтамабіляў да руху па дарогах краіны ў другім чытанні.

Напісаць каментар 344

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках