Лукашэнка ўзяўся апраўдвацца
1- 16.08.2026, 18:09
- 3,720
У 2022 годзе дыктатар быў настроены куды больш ваеўніча.
Лукашэнка зноў паспрабаваў абвергнуць свой саўдзел у нападзе на Украіну.
Атрымалася так сабе, піша «Флагшток».
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён не мог быць агрэсарам у 2022 годзе, бо ў 2026-м адкрыў участак дзяржаўнай мяжы Беларусі на Палессі для украінцаў — каб тыя маглі збіраць грыбы і ягады.
У 2022 годзе дыктатар быў настроены куды больш ваеўніча: расказваў, адкуль рыхтавалася нападзенне, казаў пра ўпераджальны ўдар і хуткае падзенне украінскай арміі.