18 траўня 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Pink Floyd і Modern Talking выступяць на Еўрамайдане ў навагоднюю ноч

32
Pink Floyd і Modern Talking выступяць на Еўрамайдане ў навагоднюю ноч

У навагоднюю ноч на сцэне Майдана Незалежнасці ў Кіеве выступяць Modern Talking і Pink Floyd.

Пра гэта сказаў камендант Штаба нацыянальнага супраціву падчас апошняга брыфінгу. Дэпутат Міхаіл Блавацкі заявіў, што 1 студзеня плануецца вялікі святочны канцэрт. Паводле ягоных слоў, вядуцца перамовы з сусветна вядомымі выканаўцамі Modern Тalking і Pink Floyd, паведамляе прэс-служба партыі «Бацькаўшчына».

«Мы чакаем мінімум мільён украінцаў на Майдане ў навагоднюю ноч, і гэта можа стаць сусветным рэкордам», - сказаў ён.

Усім кіянам-пратэстоўцам, якія будуць святкаваць Новы год на Майдане, абяцаюць безалкагольнае шампанскае і прысмакі, а на Каляды прыгатуюць традыцыйныя дванаццаць страў, у прыватнасці куццю і ламанцы.

Таксама на Майдане рыхтуюцца да вялікага феерверку. «Будзе вялікі цэнтралізаваны феерверк», - паведаміў Блавацкі. Аднак каменданты папрасілі людзей без дазволу не прыносіць і не запускаць свае піратэхнічныя сродкі.

На Еўрамайдане ўстаноўленая яліна, для якой людзі ўласнаручна вырабляюць цацкі. Са слоў аднаго з камендантаў Штаба нацыянальнага супраціву Сцяпана Кубіва, цяпер абвешчаны конкурс на лепшыя елкавыя ўпрыгожванні.

Падчас брыфінгу каменданты прадставілі навагодні сімвал Майдану.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве ды іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.

Фота: budzma.org

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках