Жыхары Кіева пікетуюць офісы праўладных тэлеканалаў
9- 7.12.2013, 16:30
- 21,001
Некалькі тысяч чалавек са сцягамі Украіны прыйшлі да тэлеканалу «Інтэр».
Як патлумачыў адзін з удзельнікаў шэсця, людзі не маюць намеру блакаваць працу тэлеканала, а проста хочуць паказаць, што яны ёсць.
Удзельнікі пратэстаў у цэнтры Кіева маюць намер у суботу пікетаваць украінскія тэлеканалы, каб падтрымаць сумленную журналістыку і аб'ектыўнае асвятленне падзей.
У Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны з 21 лістапада праходзяць масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі, незадаволеных пастановай Кабміна прыпыніць падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.
У мінулую суботу спецназ «Беркут» разагнаў Еўрамайдан у цэнтры Кіева. У нядзелю ў Кіеве адбыўся шматтысячны мітынг, які скончыўся захопам будынка кіеўскай мэрыі і масавымі сутыкненнямі пратэстуючых з міліцыяй.

