29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс Трубяцкі» выступіць на Еўрамайдане (Відэа)

28

Забаронены ў Беларусі гурт выступіць перад удзельнікамі пратэстаў у Кіеве.

Канцэрт адбудзецца сёння ўвечары. Пачатак - а 17:00 паводле мясцовага часу.

Пра гэта стала вядома праз забаўляльны інтэрнэт-рэсурс itop.fm.

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць самі ўдзельнікі Еўрамайдана.

Канцэрт беларускага гурта ва ўкраінскай сталіцы быў запланаваны на 7 снежня яшчэ да пачатку пратэстаў. Згодна з інфармацыяй арганізатараў, месцам яго правядзення павінен быў стаць клуб Stereo Plaza. Аднак, улічваючы апошнія падзеі ва Украіне, фанаты «Ляпісаў» разлічвалі на з'яўленне Сяргея Міхалка на галоўнай плошчы Кіева.

30 лістапада рэкордны па колькасці гледачоў выступ «Ляпіса Трубяцкога» прайшоў у Вільні на Siemens-Arena. На ім было амаль 11 тысяч чалавек, пераважная большасць якіх прыехала з Беларусі.

На канцэрце Сяргей Міхалок выступіў у падтрымку Еўрамайдана і пратэстаў, якія працягваюцца ў Кіеве.

«Гангрэна пачала распаўзацца, яна прарасла ў роднай Беларусі, потым з'явіліся цёмныя плямы ў Расеі, Казахстане і на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Вы бачыце, што адбываецца! Такіх, як мы, называюць «Змагарамі», «вашывай інтэлігенцыяй», «пятай калонай», згадваюць ЦРУ... Тут усе разумеюць, пра што мы гаворым. Яны пі... ць і нават не чырванеюць. Калі б яны толькі гаварылі! Але яны паказваюць сваю жорсткую і бяздушную сілу. Няхай ведаюць, што мы не маргіналы, а людзі, якія хочуць жыць у сваіх незалежных еўрапейскіх краінах... І каб ніхто не вучыў нас, як гаварыць, як апранацца, які павінен быць сцяг і гімн. Калі мы будзе казаць услых і не баяцца, тады сабакі ўцякуць, падціснуўшы хвасты. Давайце ж мы адчуем радасць бегу Маўглі па джунглях - памятаеце, калі рудыя сабакі гналіся за ім? Няхай гэтыя сабакі гоняцца за намі, але мы ім паадразаем хвасты - наш час прыйдзе! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!» - крыкнуў ён са сцэны.

Пасля гэтага прагучала песня «Грай», якая суправаджалася відэарадам, складзеным з кадраў, знятых падчас разгону акцый пратэсту ўкраінскай апазіцыі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках