Зяленскі і Драпаты вызначылі новыя задачы па далёкабойных аперацыях Украіны
1- 5.10.2026, 21:40
Кіеў працягвае «далёкабойныя санкцыі» супраць Расіі.
Украіна працягвае «далёкабойныя санкцыі» супраць Расіі. Падрыхтаваныя новыя аперацыі.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Telegram.
Зяленскі абмеркаваў з міністрам абароны Яўгенам Хмарам і галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Украіны Міхаілам Драпатым рэалізацыю далёкабойных аперацый Украіны супраць РФ.
«Новыя задачы па далёкабойнасці таксама вызначаныя. Слава Украіне!» — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Таксама Зяленскі правёў нараду з камандай Міністэрства абароны Украіны і дыпламатычнай камандай Офіса па графіку паставак узбраення ад партнёраў.
«Дамоўленасці абсалютна выразныя, і кожны дзень на палітычным узроўні з лідарамі дадаём новыя дамоўленасці», — кажа ён.
Гэта датычыцца:
амуніцыі для F-16,
дадатковага фінансавання на вытворчасць беспілотнікаў розных тыпаў і ракет,
сумесных з еўрапейцамі вытворчых праектаў.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што разлічвае на выкананне тэрмінаў па кожнай дамоўленасці.