У Мінску жанчына ўгнала аўтамабіль таксі разам з кіроўцам
2- 5.10.2026, 21:34
Жыхарка сталіцы пашкодзіла два прыпаркаваныя аўтамабілі.
У Мінску жанчына ўгнала аўтамабіль таксі разам з кіроўцам, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Жыхарка беларускай сталіцы папрасіла таксіста падвезці яе, але атрымала адмову, бо кіроўца ўжо прыняў іншую замову. Пасля гэтага жанчына пачала біць мужчыну, а потым села за руль электрамабіля і паехала.
Рухаючыся заднім ходам, мінчанка пашкодзіла два прыпаркаваныя аўтамабілі.
Як удалося высветліць, за рулём аўтамабіля таксі была 45-гадовая жанчына з 20-гадовым стажам кіравання. Яе ўжо пазбаўлялі права кіравання за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.
Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.