Лётчык ЗСУ эфектна збіў расійскі рэактыўны дрон
- 22.11.2026, 22:29
Каб знішчыць беспілотнік, ён выкарыстаў гармату знішчальніка Mirage 2000.
Украінскі лётчык знішчальніка Mirage 2000 збіў расійскі рэактыўны дрон-камікадзэ ў паветры, ужыўшы авіяцыйную гармату.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», падчас адной з паветраных атак РФ лётчык Паветраных сіл ЗСУ адкрыў агонь па варожым беспілотніку і паспяхова паразіў яго.
У выніку траплення расійскі БПЛА выбухнуў у паветры, утварыўшы вялікую хмару полымя, ад якой украінскі лётчык майстэрска ўхіліўся на знішчальніку.