22 лiстапада 2026, Нядзеля, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Светлагорску загарэўся гандлёвы цэнтр

У Светлагорску загарэўся гандлёвы цэнтр
Ілюстрацыйнае фота

Агонь ахапіў два павільёны на другім паверсе.

Увечары 22 лістапада ў Светлагорску Гомельскай вобласці адбыўся пажар у гандлёвым цэнтры на вуліцы Луначарскага, паведамілі ў МНС.

Да моманту прыбыцця выратавальнікаў на другім паверсе будынка гарэлі два гандлёвыя павільёны. Сямёра чалавек паспелі самастойна пакінуць гандлёвы цэнтр.

Пажар аператыўна ліквідавалі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Агонь пашкодзіў столь і тавары ў павільёнах. На месцы працавалі тры адзінкі тэхнікі МНС.

Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца. Паводле адной з папярэдніх версій, пажар мог пачацца з-за кароткага замыкання электрасвяцільніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲