22 лiстапада 2026, Нядзеля, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі раптоўна памёр генерал, звязаны з вайной супраць Украіны

1
У Расіі раптоўна памёр генерал, звязаны з вайной супраць Украіны

Яму падпарадкоўваліся падраздзяленні, байцоў якіх абвінавачвалі ў карных аперацыях.

У Расіі стала вядома пра раптоўную смерць 66-гадовага генерал-палкоўніка Расгвардыі Аляксандра Парадзіна. У 2016–2023 гадах ён камандаваў Прыволжскай акругай ведамства, якой падпарадкоўваліся падраздзяленні, датычныя да карных аперацый супраць мірнага насельніцтва на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Пра гэта паведамляе міжнародная разведвальная супольнасць InformNapalm у афіцыйным Telegram-канале. Паводле ягоных звестак, пра смерць генерала абвясціла сама Расгвардыя, аднак прычыну смерці не ўдакладніла.

Парадзін быў непасрэдна звязаны з расійскай агрэсіяй супраць Украіны. У красавіку 2022 года ён асабіста ўзнагароджваў у вайсковым шпіталі ў Кіраве расгвардзейцаў, якія атрымалі раненні падчас уварвання. Падчас той сустрэчы генерал выказаў задавальненне тым, што пасля лячэння яны гатовыя вяртацца ў свае падраздзяленні і працягваць выконваць баявыя задачы.

Сярод падраздзяленняў Прыволжскай акругі быў 26-ы атрад спецыяльнага прызначэння «Барс» (вайсковая частка 5598, Казань). 9 сакавіка 2022 года Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны абнародавала іменны спіс яго вайскоўцаў, датычных да карных аперацый супраць грамадзянскага насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Гатаваў байцоў для вайны супраць Украіны

Пасля заканчэння службы ў Расгвардыі Парадзін працягнуў дзейнасць, звязаную з вайной супраць Украіны. У сакавіку 2024 года ён заняў пасаду першага намесніка атамана Арынбургскага казацкага войска. У ягоныя абавязкі, у прыватнасці, уваходзілі падрыхтоўка і набор наймітаў.

Расійскія рэсурсы таксама пісалі, што Парадзін асабіста правяраў арганізацыю баявой падрыхтоўкі чарговай групы, якую павінны былі накіраваць у добраахвотніцкі атрад БАРС-15 «Ермак».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲