18 красавiка 2024, Чацвер, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў зманілі: Інтэрнэт «па пашпартах» яшчэ ў сіле

30
Зноў зманілі: Інтэрнэт «па пашпартах» яшчэ ў сіле

Пашпартны кантроль у інтэрнэт-клубах застаўся, нягледзячы на заявы ўладаў.

Пашпарт патрабавалі ва ўсіх месцах грамадскага карыстання Інтэрнэтам, якія наведалі журналісты «Еўрарадыё».

«Без дакумента паслуга не прадастаўляецца, указ Лукашэнкі. Нічога не адмянілі», - трохі нервова кажа дзяўчына ў касе на Галоўпаштамце.

У пункце «Белтэлекама» на вуліцы Энгельса таксама ўсё засталося па-ранейшаму: «Не ведаю, што пісалі, у нас ніякага загаду не было».

У інтэрнэт-кафэ «Саюз-анлайн» тая ж сітуацыя - пашпарт або іншы дакумент з фота, нават чытацкі білет падыдзе.

«Нічога не адмянілі, цяпер на меркаванне фірмы, - тлумачаць пастанова Саўміна. - Наша прадпрыемства палічыла патрэбным пакінуць дакументы. Гэта, хутчэй, рэкамендацыю нам зрабілі».

«Сэнс у тым, што можна і з пашпартам, і з іншым дакументам. Калі чалавек прыйдзе без пашпарта, з яго не маюць права патрабаваць пашпарт, яго абавязаны зарэгістраваць з іншым дакументам», - тлумачаць сітуацыю ў «Белтэлекаме».

Пастанова Саўміна пад нумарам 1191 прадугледжвае іншыя варыянты фіксацыі карыстальнікаў, напрыклад па клубным картках, смс або з дапамогай фота-і відэафіксацыі. Але гэта таксама не абавязкова. Магчымасць рэгістрацыі праз смс ў «Белтэлекаме» распрацоўваюць. Іншыя ж інтэрнэт-кафэ, калі кіруюцца пастановай, могуць самі вырашаць, якую форму фіксацыі карыстальнікаў выбіраць.

У ліпені 2010 года, калі запрацаваў указ № 60, каб скарыстацца інтэрнэтам, таксама быў патрэбны любы дакумент з фота - пашпарт, студэнцкі білет або вадзіцельскія правы. Выходзіць, што ніякіх зменаў у правілах карыстання Інтэрнэтам у месцах агульнага доступу не адбылося.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках