28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія чыноўнікі патрабуюць перайменаваць Валгаград у Сталінград

86
Расейскія чыноўнікі патрабуюць перайменаваць Валгаград у Сталінград

Ідэя аб патрэбе вярнуць Валгаграду назву Сталінград зноў паўстала напярэдадні 70-годдзя Сталінградскай бітвы.

Гэтую ініцыятыву падтрымаў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін. Пасля гэтага кіраўнічка Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і старшыня Цэнтрвыбаркама Уладзімір Чураў паведамілі аб патрэбе правядзення рэферэндуму ў гэтым пытанні, пішуць «Известия».

Валянціна Мацвіенка заявіла, што пытанне аб перайменаванні горада павінны развязваць самі жыхары Валгаграда.

- Гэтая бітва вядомая ва ўсім свеце як паваротная, - сказала спікерка Рады Федэрацыі. - Не ўсе ведаюць, што ў Парыжы значыць, станцыя метро «Сталінградская». Але аб перайменаванні трэба спытаць жыхароў горада, патрэбен рэферэндум. У гэтым пытанні ёсць як свае «за», так і «супраць».

З ідэяй спытацца ў гараджан згодны і кіраўнік фракцыі «Адзіная Расія» у Дзярждуме Уладзімір Васільеў. Дэпутат не стаў выказваць сваё асабістае меркаванне ў гэтым пытанні.

- Трэба звярнуцца да гараджан, - сказаў ён.

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Уладзімір Чураў заявіў, што гатовы правесці рэферэндум па гэтым пытанні, калі будзе адпаведная пастанова.

Віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін таксама мяркуе, што перад тым, як прымаць пастанову, трэба спытаць меркаванне гараджан. Тым не менш ён нагадаў, што, калі ён быў дэпутатам Дзярждумы, ягоная фракцыя ініцыявала пытанне аб перайменаванні Валгаграда ў Сталінград.

- Я выказваю сваё асабістае меркаванне, я згодны з пастановай гарадской рады Валгаграда пра тое, каб горад станавіўся Сталінградам у святочныя дні, - сказаў ён. - Але навязваць гэтую пастанову зверху немагчыма!

Рагозін пры гэтым успомніў і пра тых, хто пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсій - такія былі і сярод ягоных продкаў.

Меркаванні лідараў фракцый у Дзярждуме разышліся: калі «Адзіная Расія» і КПРФ лічаць верагодным перайменаванне Валгаграда ў Сталінград, то «Справядлівая Расія» і ЛДПР выказалі свой пратэст у гэтым пытанні.

Нагадаем, зусім нядаўна ўладамі Расеі была прынятая пастанова аб тым, што Валгаград будзе называцца Сталінградам шэсць дзён на год.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках