26 красавiка 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінімальны бал на ЦТ паднялі ў два разы

69
Мінімальны бал на ЦТ паднялі ў два разы

Мінімальны парог балаў для ўдзелу ў конкурсе пры паступленні ў ВНУ будзе павялічаны больш чым у два разы.

Мінімальны парог балаў для ўдзелу ў конкурсе пры паступленні ў беларускія ВНУ ў гэтым годзе складзе 15 балаў па натуральна-навуковых дысцыплінах, рускай і беларускай мовах і 20 балаў - па гуманітарных прадметах.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч 6 лютага перад пачаткам калегіі міністэрства па выніках 2012 года, піша БелаПАН.

У мінулым годзе мінімальны парог складаў 7 балаў па ўсіх прадметах.

Па словах міністра, рашэнне павялічыць прахадны бал для абітурыентаў ВНУ было прынятае на падставе аналізу вынікаў уступнай кампаніі і грамадскага абмеркавання. У Мінадукацыі разлічваюць, што гэта дазволіць «выключыць выпадковых людзей сярод абітурыентаў», прывядзе да больш жорсткага адбору і ў выніку станоўча адаб'ецца на якасці адукацыі.

Паводле прагнозаў міністэрства, павышэнне мінімальнага парога прахадных балаў адсее каля 30% абітурыентаў. Прыкладна столькі ж штогод выключаецца з ВНУ, сказаў міністр. Так, паводле яго слоў, у мінулым навучальным годзе з ВНУ Беларусі было адлічана 19 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках