6 траўня 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна расследуе пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі

3
Украіна расследуе пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі

МЭРГ зарэгістравала скаргу ўкраінскіх НПЗ на імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі.

Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (МЭРГ) зарэгістравала скаргу чатырох украінскіх нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) аб распачынанні антысубсідарнага расследавання ў дачыненні да імпарту нафтапрадуктаў з Беларусі, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» крыніца ва ўрадзе.

«Скаргу «Укртатнафты» падпісалі яшчэ тры заводы. Такім чынам, яе падтрымала больш за 50% украінскіх вытворцаў, як таго і патрабуе заканадаўства. Скарга зарэгістраваная ва ўстаноўленым парадку», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён удакладніў, што акрамя Крэменчужскага НПЗ («Укртатнафта») дакумент падпісалі Надвірнянскі і Драгобыцкі НПЗ (іх мэнэджмэнт таксама кантралюе група «Прыват»), а таксама Шэбелінскі ГПЗ (уваходзіць у склад дзяржаўнага ВАТ «Укргазвыдобування»). У сваю чаргу, Лісічанскі НПЗ (належыць «ТНК-ВР») і Адэскі НПЗ (да апошняга часу належаў «Лукойлу») скаргу не падтрымалі.

Як паведамлялася, раней апарат віцэ-прэм'ера Украіны Юрыя Бойкі разаслаў большасці ўкраінскіх НПЗ бланкі скаргаў, на падставе якіх Міжведамасная камісія міжнароднага гандлю (МКМГ) можа пачаць антысубсідарнае расследаванне ў дачыненні да імпарту нафтапрадуктаў з Беларусі. Само расследаванне можа доўжыцца блізу года.

Вынікам расследавання могуць стаць абмежавальныя захады ў дачыненні да нафтапрадуктаў, якія пастаўляюцца з Беларусі, у суме блізу $ 180,84/тона, тэрмін дзеяння такіх захадаў - пяць гадоў.

На думку падаўцоў скаргі, Беларусь дае сваім нафтаперапрацоўнікам 6 тыпаў субсідый на агульную суму $ 180,84/тона. У прыватнасці, гаворка ідзе аб вызваленні НПЗ ад выплаты збору ў суме 30% валютнага даходу ($ 165/тона), кампэнсацыі заводам адсоткавых ставак банкавых крэдытаў ($ 12,3/тона), выдача бюджэтных крэдытаў і пазык ($ 1,24/тона).

У дакумэнце адзначаюць таксама бязмытны экспарт паліва біядызельнага (ПБД) з Беларусі, у той час як звычайная стаўка экспартных мыт на нафтапрадукты ў Мытным саюзе перасягае $ 200/тона. Паводле іх звестак, у асобныя перыяды ПБД займала 50% дзель у структуры беларускага дызельнага паліва, якое пастаўляецца ва Украіну.

Укладальнікі скаргі ўпэўненыя, што ўкраінскія НПЗ знаходзяцца ў няроўных варунках, а субсідаванне беларускай нафтаперапрацоўкі прычыняецца да сталага росту імпарту паліва з гэтай краіны.

НПЗ Украіны і Шэбелінскі ГПЗ у 2012 годзе скарацілі выраб бензіну на 42,6% (на 1 млн 207,8 тыс тон) у параўнанні з 2011 годам - да 1 млн 629,6 тыс тон, дызельнага паліва - на 48,2 % (на 1 млн 272 тыс тон), да 1 млн 364,4 тыс тон, мазуту - у 2,8 разы (на 1 млн 314,7 тыс тон), да 715,3 тыс тон.

У 2012 годзе перапрацоўку нафтавай сыравіны рабілі тры з пяці дзейных НПЗ краіны (Лісічанскі, Крэменчужскі і Надвірнянскі), а таксама Шэбелінскі ГПЗ.

Пры гэтым, Лісічанскі НПЗ з сакавіка 2012 года спынены на рамонт, а Надвірнянскі НПЗ профільную дзейнасць выконваў толькі ў лістападзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках