29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усіх усё адно не звольніце

10
Усіх усё адно не звольніце

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Салігорску правялі акцыю ў падтрымку незалежнага прафзвязу на прадпрыемстве «Граніт».

Улёткі з заклікамі «Не - рэпрэсіям на «Граніце», «Паважайце правы прафзвязу», «Прафзвяз - не злачынства», «Усіх усё адно не звольніце» і інфармацыяй пра рэпрэсіі супраць рабочых былі распаўсюджаныя ў крамах і арганізацыях горада, на прыпынках, дошках для аб'яў, піша сайт ffight.org.

Улёткі ў Салігорску былі расклееныя ў Дзень салідарнасці 16 сакавіка.

Нагадаем, што сітуацыя на РУВП «Граніт» прывабіла ўвагу грамадскасці ў канцы 2011 года, калі 600 працоўных выйшлі з афіцыйнага і стварылі суполку незалежнага прафзвязу. Такім чынам яны пратэставалі супраць нізкіх заробкаў і зняважлівага стаўлення да сябе са стараны адміністрацыі прадпрыемства. У выніку заробкі на прадпрыемстве падвысілі, але на незалежны прафзвяз пачаўся ціск з боку кіраўніцтва «Граніту» і прадстаўнікоў спецслужбаў. Актывістаў прафзвязу абвінавацілі ў імкненні «дэстабілізаваць сітуацыю», пагражалі ім пераследам. Некалькі чалавек, у тым ліку лідар прафзвязнай суполкі Алег Стахаевіч, былі звольненыя.

Дзень салідарнасці адзначаецца 16 дня кожнага месяца. У Беларусі ды іншых краінах праходзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі і ахвярамі рэпрэсій у нашай краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках