27 красавiка 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Беразоўскага маглі задушыць

43
The Guardian: Беразоўскага маглі задушыць

Адзін з сяброў Беразоўскага паведаміў, што побач з целам бізнесмена быў знойдзены шалік, і выказаў меркаванне, што расейскі алігарх быў задушаны.

Як паведаміў сябар памерлага бізнесмена Мікалай Глушкоў, былы намеснік гендырэктара авіякампаніі «Аэрафлот», на месца здарэння была дапушчаная былая жонка Барыса Беразоўскага Галіна, якой належыць дом, дзе знайшлі загінулага. Паводле яе слоў, побач з целам бізнэсмэна быў знойдзены шалік, піша ўкраінскае выданне «Корреспондент» са спасылкай на брытанскую газету The Guardian.

Глушкоў заявіў: «Барыс быў задушаны», пры гэтым удакладніўшы, што «не верыць, што гэта быў суіцыд».

Як раней паведаміла выданне The SundayTimes, у расейскага бізнэсмэна Барыса Беразоўскага, які памёр у суботу, была дыягнаставаная клінічная дэпрэсія пасля прайгранага ім у 2012 годзе пазову да мільярдэра Рамана Абрамовіча.

Па дадзеных выдання, Беразоўскі чатыры месяцы таму праходзіў лячэнне ў адным з лонданскіх цэнтраў душэўнага здароўя. Цела 67-гадовага Беразоўскага было выяўлена ахоўнікам у суботу ў яго доме ў Аскоце.

Cтваральнік і былы ўладальнік «Еўрасеці» Яўген Чычваркін, які пражывае ў Лондане, не выключыў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь», што Барыса Беразоўскага маглі забіць. Паліцыя Велікабрытаніі яшчэ ў 2007 годзе мела доказы таго, што на Барыса Беразоўскага рыхтуюць замах. Алігарху нават прапаноўвалі пакінуць краіну, адзначае выданне.

Раней у бліжэйшым атачэнні алігарха таксама меркавалі, што Беразоўскі мог пакончыць з сабой. Паведамлялася таксама, што бізнесмен мог сканаць ад інфаркту.

Версій аб магчымых прычынах смерці Беразоўскага паліцыя пакуль не вылучае.

Барыс Беразоўскі памёр 23 сакавіка ў сваім асабняку ў графстве Беркшыр. Паліцыя таксама паведаміла, што анатамаванне, якое павінна ўстанавіць прычыну смерці, адбудзецца не раней чым 25 сакавіка.

Фотa - Reuters.com

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках