6 траўня 2024, панядзелак, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квэст ад «Саўбелкі»: купіць аўто за 19 дзён

47

Газета адміністрацыі Лукашэнкі нахвальвае беларуска-кітайскія Geely, але аддае перавагу японскаму аўтапраму.

Установа адміністрацыі Лукашэнкі «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия» абвясціла  25 сакавіка конкурс на закупку новага легкавога аўтамабіля Toyota Camry або яго аналогу. Заяўка апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Японскае аўто плануецца набыць за кошт уласных сродкаў не пазней за 12 красавіка 2013 года. Сума, якую гатовая выдаткаваць дзяржаўная газета, прадбачліва не паказаная, але на сайце афіцыйнага дылера Toyota у Беларусі СТАА «Эмір Мотарс» базавая мадэль Camry каштуе ледзь менш за 25 тысяч еўра. Ёсць варыянты і даражэй.

Бянтэжыць ў аб'яве нават не тое, што галоўны прапагандысцкі рупар на словах захапляецца беларуска-кітайскім аўтамабільным «прарывам», а на справе аддае перавагу больш прадказальным аўто. Бянтэжаць тэрміны куплі - у што бы то ні стала да 12 красавіка!

Нагадаем, 13 красавіка ўступае ў сілу ўказ Лукашэнкі, якім забараняецца купля дарагіх службовых аўтамабіляў. Згодна з дакументам, дзяржаўныя арганізацыі могуць набываць легкавыя аўтамабілі, кошт якіх не перавышае 25 тысяч еўра. На куплю годнага аўтамабіля ў галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» Паўла Якубовіча застаецца ўсяго 19 дзён.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках